Шаміль Саідавіч Рахматулін
Шаміль Саідавіч Рахматулін | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1920 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1 кастрычніка 1943 (23 гады) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1939—1943 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і прэміі |
Шаміль Саідавіч Рахматулін (1920—1943) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Шаміль Рахматулін нарадзіўся 7 верасня 1920 года ў Томску. Скончыў сярэднюю школу. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1]Шаміль Саідавіч Рахматулін на сайце «Героі краіны»</ref>.
З верасня 1943 года гвардыі капітан Шаміль Рахматулін камандаваў 146-м гвардзейскім артылерыйска-мінамётным палком 14-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 30 верасня 1943 года полк Рахматуліна пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе, пасля чаго адбіў вялікую колькасць нямецкіх контратак. 1 кастрычніка 1943 года Рахматулин загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў чарнігаўскім парку на Вале[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Шаміль Рахматулін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі[1].
У гонар Рахматуліна названы вуліца ў Казані, вуліца і завулак у Чарнігаве[1].
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Ахмадиев Т. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. Уфа, 1999.
- Герои Советского Союза — наши земляки. Книга 2. Казань, 1984.
- Слава башкирских конников. Уфа: Китап, 2005.
- Ханин Л. Герои Советского Союза — сыны Татарии. Казань, 1969.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Шаміль Саідавіч Рахматулін на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Томску
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Лоеўскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро