Перайсці да зместу

Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль-Нікаля Кашэн
фр.: Charles-Nicolas Cochin
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні фр.: Charles-Nicolas Cochin
Дата нараджэння 22 лютага 1715(1715-02-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1790(1790-04-29)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Шарль-Нікаля Кашэн (Старэйшы)
Маці Louise-Magdeleine Horthemels[d]
Род дзейнасці мастак, энцыклапедыст, мастак-гравёр, пісьменнік, мастацкі крытык, гравёр па медзі
Жанр партрэт[5]
Уплыў на Pierre Beljambe[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль-Нікаля Кашэн, таксама званы Кашэн Малодшы альбо Кашэн-сын (франц. Charles Nicolas Cochin, Cochin le fils; 22 лютага 1715, Парыж — 29 красавіка 1790, Парыж) — французскі малявальшчык і гравёр, а таксама пісьменнік і гісторык мастацтва; выдатны майстар французскай кніжнай ілюстрацыі XVIII стагоддзя.

Прадстаўнік вялікай сям’і патомных мастакоў, малявальшчыкаў і гравёраў. Найбольш вядомыя гравёры Нікаля Кашэн, Шарль-Нікаля Кашэн (Старэйшы) і Луіза Магдалена Кашэн (1686—1767).

Кашэн Малодшы — сын гравёра Шарля-Нікаля Кашэна (Старэйшага) (1688—1754) і Мадлен Хортэмельс (1686—1767), якая таксама была вядомым парыжскім гравёрам на працягу прыкладна пяцідзесяці гадоў. Першыя ўрокі майстэрства атрымаў у сям’і. З ранняга дзяцінства адрозніваўся талентам мастака. Акрамя таго, выяўляў вялікія здольнасці да навук і асабліва да моў (лацінская, англійская і італьянская мовы, прачытаў працу філосафа Джона Лока ў арыгінале), веданне якіх саслужыла яму вялікую службу ў пазнейшай дзейнасці. Акрамя бацькі, настаўнікам Ш. Н. Кашэна ў афорце быў Жак-Філіп Леба, дасведчаны гравёр, які працаваў па арыгіналах Антуана Вато для збору П’ера Кроза.

Першую сваю гравюру стварыў ва ўзросце дванаццаці гадоў, у 1727 годзе. Ва ўзросце дваццаці двух гадоў Шарль-Нікаля Кашэн адмовіўся ад жывапісу і цалкам прысвяціў сябе гравюры. Апроч таго, што ён валодаў талентам жывапісца, Кашэн карыстаўся добрымі сувязямі ў свеце мастацтва. У 1731 годзе быў прыняты ў Каралеўскую Акадэмію жывапісу і скульптуры.

Зноскі

  1. а б Charles-Nicolas (II) Cochin
  2. а б Charles-Nicolas Cochin // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  4. KulturNav — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
  5. https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp50746/charles-nicolas-cochin?role=art Праверана 6 студзеня 2021.