Партызанская брыгада «Чэкіст»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Чэкіст»
Гады існавання 1942—1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 800 партызан (жнівень 1943 года)
Дыслакацыя Шклоўскі, Бялыніцкі, Круглянскі, Талачынскі, Аршанскі, Лепельскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Г. А. Кірпіч

Партызанская брыгада «Чэкіст» — партызанская брыгада, створаная ў канцы мая 1942 года як «Аб’яднанне партызанскіх атрадаў», у ліпені 1942 года атрымала назву «Чэкіст». У красавіку 1943 года брыгадзе быў нададзены № 15. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Талачынскага, Аршанскага і Лепельскага раёнаў. У жніўні 1943 года брыгада (800 партызан, 7 атрадаў) пераўтворана ў Шклоўскую ваенна-аператыўную групу.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў Г. А. Кірпіча (пазней 1-ы партызанскі атрад) і І. Дз. Буланава (пазней 10-ы партызанскі атрад), на момант пераўтварэння ў Шклоўскую ваенна-аператыўную групу брыгада мела ў сваім складзе 7 атрадаў.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. Дз. Буланаў;
  • Р. М. Севасцьянаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1942 года ў партызанскі атрад Г. А. Кірпіча прыбыла група вайскоўцаў на чале з яфрэйтарам М. Топвалдыевым (Герой Савецкага Саюза) у колькасці 13 чалавек з ручным кулямётам і 2 вінтоўкамі[1].

28 мая 1942 года ў лесе Сосеньеўскай дачы Шклоўскага раёна адбыўся сход каманднага складу атрадаў Г. А. Кірпіча, І. Дз. Буланава, П. А. Красякова і асобных груп Ф. М. Сядлецкага, Р. М. Севасцьянава — П. А. Галіцына. У ліпені ў брыгаду ўліліся атрады Б. М. Клюшнікава, група М. К. Хадорыка. У працэсе фарміравання брыгады з разбуйненых атрадаў Г. А. Кірпіча, І. Дз. Буланава і П. А. Красякова дадаткова былі створаны атрады А. Ф. Сімдзянкіна, А. С. Дзянісава, І. М. Суворава; сфарміраваны рухомы атрад А. І. Шамарына, вылучаны ініцыятыўныя групы А. І. Зайцава, І. В. Кананыхіна, П. А. Красякова — М. М. Іванова для арганізацыі новых атрадаў у Шклоўскім раёне, у т.л. і на левым беразе Дняпра[2].

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгуначных участках Мінск — Орша, Орша — Магілёў. 22 чэрвеня 1942 года каля вёскі Дымава Шклоўскага раёна разбілі атрад карнікаў. У верасні 1942 года нямецкія акупацыйныя ўлады імкнуліся заблакіраваць Рацаўскі лес, дзе базіраваліся асноўныя сілы брыгады. Брыгада вымушана была адыйсці да в. Альхоўка. Адсюль адна група атрадаў (Р. С. Іванова, А. Ф. Сімдзянкіна, А. С. Дзянісава, А. І. Шамарына) на чале з Г. А. Кірпічам фарсіравала каля чыгуначнай станцыі Коханава чыгуначную і шашэйную дарогі, выйшла ў Лепельскі раён, дзе дзейнічала да 10 красавіка 1943 года. Другая група атрадаў (А. С. Нікітчанка, Б. М. Клюшнікава, І. М. Суворава, І. М. Кавалёва) на чале з А. С. Нікітчанкам не змагла перайсці ў вызначанае месца і вяла манеўраныя баі разгрупаванымі атрадамі ў Круглянскім і Крупскім раёнах[2].

У красавіку 1943 года брыгада вярнулася ў свой раён дыслакацыі (Рацаўскі лес), увайшла ў Ваенна-аператыўную групу пры Магілёўскім падпольным абкаме КП(б)Б, брыгадзе быў нададзены № 15, адпаведныя нумары атрымалі атрады. 25 мая 1943 года нанеслі адначасовы ўдар па гарнізонах у вёсках Клімавічы, Таўкачы, Аўчыненкі Шклоўскага раёна. У жніўні 1943 года на ўчастку Магілёў — Лотва падарвалі 500 рэек. Брыгада была пераўтворана ў Шклоўскую ваенна-аператыўную групу. Пры гэтым упраўленне брыгады скасавана, а яе атрады ўключаны ў ВАГ самастойнымі баявымі адзінкамі[2].

Зноскі

  1. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны: в 3 т. / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 1 / Л. В. Аржаева, К. И. Доморад, И. М. Игнатенко и др.— Минск: Беларусь, 1983. — 591 с. — С. 373.
  2. а б в Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раена / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мінск: БелСЭ, 1988. — 654 с.: іл. — С. 157, 162. — ISBN 5-85700-007-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]