Шклянцы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Шклянцы, вёска)
Вёска
Шклянцы
| ||||||||||||||||||
Шкля́нцы[1] (трансліт.: Škliancy, руск.: Шклянцы) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Шклянцы згадваюцца ў XVIII ст. як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шклянцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1836 мясцовасць перайшла ў валоданне Стаброўскіх[2].
У 1919 Шклянцы ўвайшлі ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2010 год — 30 чалавек
- 1999 год — 80 чалавек
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Кропельніца архаічнай формы
- Каменны крыж
- Курганны могільнік
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква грэка-каталіцкая (XVIII ст.)
- Сядзіба
-
Месца былой царквы
-
Кропельніца архаічнай формы
-
Каменны крыж
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Барздыка (нар. 1929) — беларускі мастак.
- Міхаіл Фёдаравіч Барздыка (нар. 1944) — беларускі графік.
- Эдуард Іосіфавіч Зубрыцкі (1942—2008) — беларускі паэт, журналіст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Szklance // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 920
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Szklańce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 919—920.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шклянцы