Шчыгол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шчыгол
De Stieglitz lat Carduelis carduelis.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carduelis carduelis Linnaeus, 1758

Арэал
выява

  летам

  увесь год

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179226
NCBI  37600
EOL  1051079
FW  368936

Шчыгол чорнагаловы (Carduelis carduelis) — птушка сямейства ўюрковых атрада вераб'інападобных.

Даўжыня цела да 16 см, маса каля 20 г. Апярэнне яркае: вакол дзюбы шырокае чырвонае кальцо, крылы і хвост чорныя, на крылах папярочная жоўтая паласа, спіна карычневая, цемя і патыліца чорныя.

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Насяляе лісцевыя і мяшаныя разрэджаныя лясы, культурныя ландшафты. На Беларусі звычайны від.

Корміцца насеннем траў, насякомымі. Нясе 4—6 яец.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шчыгол // БЭ ў 18 т. Т. 17. — Мн.: БелЭн. 2003.