Перайсці да зместу

Шчытнае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шчытнае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
Шчытнае (Беларусь)
Шчытнае
Шчытнае
Шчытнае (Гомельская вобласць)
Шчытнае
Шчытнае

Шчы́тнае[1] (трансліт.: Ščytnaje, руск.: Щитное) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавета.

Размешчана за 23 км на паўднёвы ўсход ад Жлобіна, 15 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін— Гомель), 64 км ад Гомеля, на поўдзені і ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель.

Планіровачна складаецца з кароткай просталінейнай мерыдьынальнай вуліцы, да якой на поўначы далучаецца другая кароткая просталінейная вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Выяўленыя археолагамі паселішча позняга мезаліту (6—4-е стагоддзі да н.э., за 3 км на 3 ад вёскі), паселішча эпохі неаліту (4—3-е тысячагоддзі да н.э., за 3 км на 3 ад вёскі), паселішча каменнага веку (за 2,7 км на 3 ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Сучасная вёска заснавана ў 1923 г., калі ў выніку ўпарадкавання зямель в. Скепня быў створаны пасёлак Шчытнае. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 2 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 229 жыхароў. Да 1 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Скяпнянскага сельсавета[2].

У складзе саўгаса «Скяпнянскі» (цэнтр — в. Скепня). 9 гаспадарак, 13 жыхароў (2004 г.).

ГодКолькасць
1999 20
2004 13
2009 1
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).