Шаламы (Слаўгарадскі раён)
Appearance
(Пасля перасылкі з Шыламы Першыя)
Вёска
Шаламы
|
Шаламы́[2] (трансліт.: Šalamy, руск.: Шеломы) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Назва вёскі паходзіць ад назвы рэльефу мясцовасці (узгоркі, бугрыста). Сама вёска размешчана на ўзгорку ў чашападобнай упадзіне. Іншае тлумачэнне паходжання назвы звязваюць са словам «шум»[3].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1675 годзе ў сяле Шаламы налічвалася 3 дымы, у 1681 млын на рацэ Пішчані. У 1932 годзе быў створаны калгас «Барэц». У 1939 усе хутаране ссяліліся каля былога панскага фальварку і утварылі вёску (брыгаду) Шаламы-2, ці Шаламы Новыя. У выніку ўзбуйнення да в. Шаламы-1 былі далучаны Шаламы-2, Урэчча 1, Урэчча-2 з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Шаламы-1[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XX стагоддзе: 1926 год — 933 чалавекі[4]; 1999 год — 176 чалавек
- XXI стагоддзе: 2010 год — 100 чалавек; 2011 год — 107 чалавек[1]
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У вёсцы працуюць дом сацыяльных паслуг і крама[1].
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Якаўлевіч Яшкін — беларускі мовазнавец
Зноскі
- ↑ а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Шыламы́ Пе́ршыя, Шыламы́ Стары́я
- ↑ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 585.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 583.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Шаламы Архівавана 22 кастрычніка 2016.