Шып (рыба)
| Шып | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Acipenser nudiventris Lovetzky, 1828 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шып (Acipenser nudiventris) — від рыб сямейства асятровых. Пашырана ў басейнах Каспійскага і Аральскага мораў, радзей Чорнага і Азоўскага.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня больш за 2 м, маса да 50—60 (больш за 40—70[1]) кг. Цела доўгае, верацёнападобнае. Рот у выглядзе папярочнай шчыліны. Ніжняя губа (у адрозненне ад іншых асятровых) не перарваная. Верхняя частка цела шэрая, часам амаль чорная. Бруха белае. Касцяныя пласцінкі (жучкі) на спіне прадаўгаватыя, з вострымі канцамі.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Кормяцца малюскамі і іншымі воднымі беспазваночнымі і дробнай рыбай.
Прахадныя рыбы. Нерастуюць у рэках на ўчастках з хуткім цячэннем і цвёрдым галечным або пясчаным дном. Перыяд нерасту з канца красавіка да канца мая пры тэмпературы 10—15 °С. Самцы дасягаюць палавой спеласці ва ўзросце 6—9 гадоў, самкі ў 12—14 пры даўжыні 110[1] см. Пладавітасць складае ад 250 тыс. да 1 млн 290 тыс. ікрынак. Жывуць да 30 гадоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
