Даўжыня сяўругі дасягае 2,2 м, маса да 80 кг. Цела пакрытае пяццю радамі касцяных пласцінак (жучак). Ніжняя губа перарваная. Ад іншых асятровых рыб адрозніваецца больш выцягнутым і пляскатым рылам.
Корміцца дробнай рыбай, воднымі беспазваночнымі. Здзяйсняе вялікія кармавыя міграцыі. У прэснай вадзе корміцца мала. На нераст заходзіць у рэкі (у буйныя рэкі — на 200—600 км ад вусця). Нераст у перыяд з красавіка па верасень. Пладавітасць да 600 тысяч ікрынак дыяметрам каля 3 мм[1].
З'яўляецца аб'ектам развядзення і промыслу. Атрыманы гібрыды сяўругі са сцерляддзю, асятром, шыпам.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 363. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).