Перайсці да зместу

Бялуга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бялуга
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Huso huso Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161084
NCBI  61971
EOL  46561184
FW  94895

Бялуга (Huso huso) — від буйных рыб роду Бялугі (Huso) сямейства Асятровыя (Acipenseridae). У прыродзе знаходзіцца на грані знікнення.

У натуральных умовах дасягае даўжыні да 9 м і болей, вагі да 1,5 т. і болей. Цела масіўнае, верацёнападобнае. Спінных пласцінак — 11—14, бакавых — 41—52, брушных — 9—11. У спінным плаўніку ад 60 лучын. Рот вялікі, ніжні. Пярэдняя лучына добра развітая (па колькасці кольцаў на яе спіле вызначаюць узрост рыбін).

Бялуга — прахадная рыба, якая насяляе Каспійскае, Чорнае, Азоўскае моры, адкуль заплывае ў рэкі для нераставання. Да другой паловы XX стагоддзя адзінкавыя экземпляры лавіліся ў Адрыятычным моры. Найбуйнейшы сучасны статак насяляе Каспійскае мора. У Чорным моры сустракаецца на глыбіні да 180 м. Да будаўніцтва плацін на рацэ Дняпро адзінкавыя рыбіны заходзілі ў паўднёвыя рэкі Беларусі. У 1870-ыя гады бялуга вагай 295 кг была вылаўлена на рацэ Сож каля Гомеля. У 1907 годзе каля Рэчыцы рыбакі вылавілі бялугу больш за 250 кг.

Манета Банка Расіі.

Вельмі каштоўная прамысловая рыба. Ахоўваецца МСАП. Разводзіцца гібрыд бялугі і сцерлядзі — бесцер.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Бялуга — доўгажыхар. Некаторыя рыбіны дажываюць да 100 гадоў. У 1970 годзе ў дэльце ракі Волга была вылаўлена бялуга вагай 800 кг, з якой вынялі 112 кг чорнай ікры. Сярэдняя вага дарослых рыбін — 60—80 кг.

Бялуга — драпежнік, які спажывае рыбу; ахвотна паядае ўласную моладзь і малявак іншых асятровых. У страўніках каспійскай бялугі знаходзілі дзіцянят ластаногіх сысуноў.

Самцы дасягаюць палавой спеласці на 13—18-м, самкі — на 22—27-м годзе. Пладавітасць ад 0,5 да 5 мільёнаў ікрынак. У прыродных умовах утварае гібрыдныя формы з асятром, сцерляддзю і сяўругай.

  • Рыбы. Популярный энциклопедический справочник. / Под ред. профессора П. Жукова. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия им. П. Бровки, 1989. (руск.)
  • Белуга // Жизнь и ловля пресноводных рыб. / Л. П. Сабанеев. — Киев: Государственное издательство сельскохозяйственной литературы Украинской ССР, 1959. (руск.)
  • Белуга // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. / Под ред. А. Ф. Ахабадзе, А. Л. Грекулова — М.: Большая Советская Энциклопедия, 1976. (руск.)