Шэйх Мансур
Шэйх Мансур | |
---|---|
Ушурма | |
Дата нараджэння | чэрвень 1762 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1794 (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Гады службы | 1785 — 1791 |
Званне | шэйх |
Бітвы/войны | |
У адстаўцы | зняволены |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шэйх Мансу́р (турэцк.: "пераможца", сапраўднае імя — Ушурма; 1765, паводле іншых звестак 1760, Алды, Чачня — 13 красавіка 1794) — ваенны, рэлігійны і палітычны лідар каўказскіх горцаў пад канец 18 стагоддзя. Адзін з выбітных дзеячаў Каўказскай вайны 1785—1791. Нацыянальны герой чачэнскага народа.
Дзяцінства і юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Належыў да тайпа Элістанжхой. Бацька Шаабаз быў родам з сяла Элістанжы. Некаторы час сям’я жыла ў сяле Хатуні, затым — у сяле Алды. У дзяцінстве вывучаў Каран у дагестанскага мулы.
Паводле версіі Васіля Пота нарадзіўся ў 1743 ці 1732 у італьянскім П’емонце і насіў імя Джавані Батыста Баэці. Як дамініканскі манах быў пасланы прапаведваць хрысціянства ў Ірак у горад Масул, дзе, аднак прыняў іслам.
Правадыр антырасійскага паўстання
[правіць | правіць зыходнік]Пад канец 18 стагоддзя пачаў прапаведаваць сваё рэлігійнае вучэнне сярод чачэнцаў і падбухторыў іх супраць Расіі. Аддзел колькасцю ў 2000 чалавек з 2 гарматамі на чале з палкоўнікам Дэ П'еры, пасланы для захопу Мансура і яго аднадумцаў, быў разбіты 6 ліпеня 1785 ля паселішча Алды. Сам П’еры загінуў. У ліку палонных апынуўся ад’ютант Пётр Баграціён.
Поспех у гэтай бітве заахвоціў Мансура распачаць шэраг наступальных дзеянняў супраць расійскіх умацаванняў і станіцаў Каўказскай лініі. Гарнізоны, што займалі ўмацаванні ад Маздоку да Уладзікаўказа, не былі ў стане засцерагчы дарогу ў Грузію ад нападаў з боку чачэнцаў. З прычыны гэтага ў 1786 годзе толькі што збудаваныя ўмацаванні (Пацёмкіна, Грыгарыпаль, Уладзікаўказ) былі пакінуты і гарнізоны выведзеныя на лінію.
Асноўнымі сваімі мэтамі Мансур ставіў змаганне з рабствам, феадаламі, кроўнай помстай, і ў цэлым, замену горскіх адатаў на мусульманскія законы шарыяту.
Рух Мансура, які распаўсюдзіўся сярод кабардзінцаў і закубанцаў, хутка ахапіў увесь Паўночны Каўказ. Змаганне з Мансурам і туркамі, якія з’явіліся да яго на дапамогу, падчас вайны 1787—1791 запатрабавала вялікіх высілкаў і каштавала Расіі шматлікіх ахвяр.
Пасля некалькіх удалых паходаў, а галоўнае — пасля перамогі 30 верасня 1790 генерала Германа над турэцка-горскім аддзелам турэцкага ары Батал-бея на беразе Кубані, сілы Мансура былі знясілены і ён з апошнімі аддзеламі адышоў у занятую туркамі Анапу. 22 чэрвеня 1791, падчас штурму і ўзяцця расійскімі войскамі Анапы, Мансур быў паранены і патрапіў у палон.
Памёр у ссылцы ў Шлісельбургскай крэпасці (паводле іншых дадзеных — у Салавецкім манастыры).
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1762 годзе
- Нарадзіліся ў Грозным
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 1794 годзе
- Памерлі ў Шлісельбургу
- Пахаваныя ў Ленінградскай вобласці
- Асобы
- Гісторыя Чачні
- Гісторыя Каўказа
- Гісторыя Адыгеі
- Імамы Каўказа
- Удзельнікі Каўказскіх войн
- Постаці Чачні
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1787—1791
- Памерлі ў Ленінградскай вобласці