Перайсці да зместу

Шэрбрук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Шэрбрук
45°24′ пн. ш. 71°54′ з. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Marie-Claude Bibeau[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1793
Водныя аб’екты rivière Saint-François[d] і rivière Magog[d]
Часавы пояс EDT[d], UTC-5 і UTC-4
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 175 114 чал. (1 ліпеня 2022)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 819, 873
ville.sherbrooke.qc.ca (фр.)
ville.sherbrooke.qc.ca/… (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Шэрбрук (Канада)
Шэрбрук
Шэрбрук

Шэрбрук (фр. Sherbrooke) — чацвёрты па велічыні горад у правінцыі Квебек у Канадзе, сталіца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Эстры ў гісторыка-культурным рэгіёне Усходнія Кантоны. Насельніцтва горада складае 150 тысяч жыхароў (2007). Горад размешчаны за 150 км на ўсход ад Манрэаля і за 50 км на поўнач ад мяжы з ЗША.

Горад названы ў гонар Джона Коўпа Шэрбрука — генерал-губернатара Канады ў пачатку XIX ст.

Тэрыторыя Эстры і Шэрбрука доўгі час была заселеная індзейскімі плямёнамі іракезаў і алганкінаў. У ходзе французскай каланізацыі Канады XVIIXVIII стагоддзяў, даліны рэк Святога Лаўрэнція і яго прытокаў, у прыватнасці ракі Святога Францыска, увайшлі ў склад французскіх каланіяльных уладанняў, якія атрымалі назву Новая Францыя. Нягледзячы на сваю тэрытарыяльную прыналежнасць, рэгіён, які пасля стаў Усходнімі Кантонамі, не быў заселены французскімі каланістамі і заставаўся пакрытым лясамі, у якіх вандравалі нешматлікія індзейскія плямёны.

Брытанская акупацыя, якая змяніла французскі рэжым у 1760-х гадах, у першыя дзесяцігоддзі ніяк не адбілася на жыцці рэгіёну — ён працягваў заставацца незасвоеным і бязлюдным, хоць не так далёка — у даліне ракі Святога Лаўрэнція, працягвалі захоўвацца ачагі франкаканадскага гаспадарання, якія засталіся на месцы былых сеньёраў-надзелаў мясцовай знаці. Сітуацыя змянілася толькі пасля амерыканскай Вайны за незалежнасць, што завяршылася ў 1783 годзе, пасля чаго групы прабрытанскі настроеных лаялістаў вырашылі перасяліцца на тэрыторыю Канады, па-ранейшаму падкантрольную рэжыму.

Брытанскі ўрад усяляк заахвочваў англамоўных перасяленцаў, у тым ліку з самой Вялікабрытаніі, з мэтай заваяваць і канчаткова асіміляваць франкаканадцаў.

Шэрбрук з’яўляецца буйным чыгуначным вузлом. Таксама гэта некалі быў буйны цэнтр тэкстыльнай і трыкатажнай прамысловасці. Вытворчасць чыгуначнага рухомага складу, абсталявання для горназдабыўной і цэлюлёзна-папяровай прамысловасці. У 2007 годзе канадскі часопіс Canadian Business Magazine паставіў Шэрбрук на першае месца сярод гарадоў Канады са спрыяльнымі ўмовамі вядзення бізнесу.

У горадзе размешчаны франкафонны Шэрбрукскі ўніверсітэт, і з моманту зліцця з Ленаксвілем у 2002 годзе — англамоўны Біскупскі ўніверсітэт.

Год Колькасць
1825 183
1831 391
1842 618
1844 600
1852 2 606
1861 2 964
1871 4 432
1876 7 097
1881 7 446
1886 8 330
Год Колькасць
1891 10 110
1896 9 746
1901 11 452
1906 13 950
1911 16 728
1916 20 470
1921 23 522
1926 25 021
1931 28 777
1936 30 908
Год Колькасць
1941 34 904
1946 42 049
1951 53 197
1956 60 075
1961 64 407
1966 74 126
1971 80 422
1976 86 231
1981 73 900
1986 72 000
Год Колькасць
1991 77 618
1996 79 432
2001 77 129
2006 147 427 [4]
2011 154 601 [5]
2016 161 323 [6]
2019 169 136 [7]
2020 170 816 [8]
2021 172 950 [9][10]
2022 175 114 [3]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]