Шыман Багуміл Цуг

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ш. Б. Цуг)
Jump to navigation Jump to search
Шыман Багуміл Цуг
Szymon Bogumił Zug na medalu srebrnym 1781.jpg
Дата нараджэння: 20 лютага 1733(1733-02-20) ці 20 красавіка 1733(1733-04-20)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 жніўня 1807(1807-08-11)[1][3] (74 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Commons-logo.svg Шыман Багуміл Цуг на Вікісховішчы

Шыман Багуміл Цуг (польск.: Szymon Bogumił Zug, ням.: Simon Gottlieb Zug; 20 лютага 1735, Мерзенбург, Саксонія — 11 жніўня 1807) — польскі архітэктар. Немец па паходжанні. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў курфюрстве Саксонія. Лютэранін. Вучань Ёгана Готфрыда Кнофлера ў Дрэздэне. Пасля яго смерці скончыў будаўніцтва палацаў распачатых настаўнікам.

3 1752 член Саксонскай будаўнічай калегіі. У 1754, 1771 наведваў Італію[5].

З 1756 года жыў і працаваў у Варшаве. Большую частка свайго жыцця правёў у Рэчы Паспалітай. У 1768 годзе атрымаў шляхецтва.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Лютэранская царква Святой Тройцы ў Варшаве

Лічыцца адным з самых універсальных і пладавітых архітэктараў сваёй эпохі. Аўтар некалькіх дзясяткаў праектаў палацаў і храмаў у Польшчы. Як садова-ландшафтны архітэктар працаваў у стылі ранняга рамантызму.

Найбольш значныя работы: палацы Ф. Браніцкага[pl] (1775—77) і Сангушкі (1777), праект перабудовы бібліятэкі Залускіх (1777, не ажыццёўлены), евангелісцкі касцёл(польск.) бел. (1777—79), жылыя дамы Рэзлера(польск.) бел. (1784), Брэса (1782—85), Малахоўскага (1780-я г.) у Варшаве; палац А. Чартарыйскага[pl] ў Наталіне пад Варшавай (1780—81), перабудова палаца Радзівілаў[ru] у Нябораве (1775—80)[5].

Цуг таксама кіраваў рэканструкцыяй Варшаўскага Арсенала. Паводле яго праекта пачалося будаўніцтва Лютэранскіх могілак Варшавы, на якім пасле смерці і быў пахаваны архітэктар.

На тэрыторыі Беларусі па праекце Цуга пабудаваны драўляны палац Л. Тышкевіча ў Гародне (Воранаўскі раён, 17791780, не захаваўся)[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142224235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142224235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Szymon Bogumił Zug // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142224235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 5,2 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]