Эдвін Лэндсір
Эдвін Лэндсір | |
---|---|
англ.: Edwin Henry Landseer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1802[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1873[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Джон Лэндсір[d] |
Маці | Джэйн Потс[d][5] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, архітэктурны чарцёжнік, майстар афорту |
Жанр | пейзаж, анімалістыка, анімалістычны жывапіс[d][6] і партрэт[6] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм[7] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Эдвін Генры Лэндсір (Ландсір) (англ.: Edwin Henry Landseer, 7 сакавіка 1802, Лондан — 1 кастрычніка 1873, Лондан) — англійскі мастак і скульптар эпохі рамантызму. Вядомы, у прыватнасці, і як стваральнік бронзавых літых скульптур жывёл (аленяў, львоў). Яму належаць статуі львоў ля падножжа калоны Нельсана на Трафальгарскай плошчы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Эдвін Лэндсір быў малодшым сынам гравёра па медзі Джона Лэндсіра; адным з яго братоў быў мастак Чарлз Лэндсір. Навучаўся жывапісу ў свайго бацькі і ў мастака Бенджаміна Р. Хейдана. У 1814 годзе ён упершыню выставіў свае карціны на Летняй выстаўцы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, а ў 1815 годзе паступіў у школу пры акадэміі. У 1824 годзе Лэндсір упершыню наведаў горную Шатландыю і з таго часу неаднаразова прыязджаў туды на эцюды. Па шатландскіх матывах мастак стварыў цэлы шэраг палотнаў, многія з якіх выстаўлены ў найбуйнейшых музеях Вялікабрытаніі (напрыклад, у Эдынбургскім Нацыянальным музеі Шатландыі).
У 1826 годзе Лэндсір стаў членам-карэспандэнтам Каралеўскай акадэміі мастацтваў, у 1831 годзе — правадзейным яе членам. У 1850 годзе ўзведзены каралевай у рыцарскае званне. У 1866 годзе Эдвін Лэндсір быў абраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі, аднак адмовіўся ад гэтай пасады.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Edwin Henry Landseer
- ↑ а б Edwin Henry Landseer — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb14978087j
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б https://rkd.nl/explore/artists/47827
- ↑ https://www.tate.org.uk/art/artworks/landseer-a-scene-at-abbotsford-n01532
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1802 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 1873 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Англіі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Члены Каралеўскай акадэміі мастацтваў
- Прыдворныя мастакі
- Мастакі-анімалісты
- Мастакі Вялікабрытаніі XIX стагоддзя
- Скульптары Вялікабрытаніі
- Скульптары XIX стагоддзя
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite