Эдла
Эдла | |
---|---|
Нараджэнне | X стагоддзе |
Смерць | 1010 |
Дзеці | Астрыд Олафсдоцір[d][1] і Эймунд Стары |
Эдла, герцагіня вендская (шведск.: Edla, hertiginna av Venden; X—XI стагоддзі) — наложніца славянскага паходжання шведскага караля Олафа Шатконунга, маці шведскага караля Эмунда і нарвежскай каралевы Астрыд Олафсдоцір.
Паводле легенды, Эдла была дачкой заходне-славянскага племяннога правадыра з Паўночнай Германіі. Яе прывезлі ў Швецыю як ваенны трафей каля 1000 года, трохі раней ці адначасова з Эстрыд. Кароль Олаф Шатконунг ажаніўся з Эстрыд, але кахаў Эдлу і ўзяў яе сваёй наложніцай. Яна нарадзіла яму сына Эмунда, дачку Астрыд і, меркавана, дачку Хольмфрыду. Ісландскі гісторык Сноры Стурлусан сведчыць, што яе дзеці выхоўваліся ўдалечыні ад двара з прычыны дрэннага стаўлення да іх каралевы Эстрыд. У тым ліку гэта можа азначаць, што Эдла памерла да таго, як яны выраслі.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Эмунд Стары, кароль Швецыі
- Астрыд Олафсдоцір, жонка Олафа II, караля Нарвегіі
- Хольмфрыда Олафсдоцір, жонка Свена Хокансана
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ohlmarks, Åke Alla Sveriges drottningar
- Lindqkvist, Herman Alla Sveriges drottningar
- Lagerqvist, Lars O. Sverige och dess regenter under 1.000 år (Albert Bonniers Förlag AB, 1982) ISBN 91-0-075007-7.