Эймунд Стары
Выгляд
(Пасля перасылкі з Эмунд Стары)
| Эймунд Стары | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Анунд Якаб | ||||||
| Пераемнік | Стэнкіль | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | X стагоддзе | ||||||
| Смерць | 1060 | ||||||
| Род | Мунсё[d] | ||||||
| Бацька | Олаф Шатконунг[1] | ||||||
| Маці | Эдла Венедская[1] | ||||||
| Жонка | Астрыд Ньяльсдоцір | ||||||
| Дзеці | Інгамодэр і Анунд Эмудсан[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Эймунд II Стары, Эмунд Олаўсан (Emund den Gamle, Emund Olofsson; ? — 1060), кароль шведскі (1050-1060), сын Олава Эрыксана і Эдлы Венедскай. Меў два шлюбы, першы з невядомай на імя і паходжанне жанчынай, другі з Астрыд Нільсдотэр, ад першага меў сына Анунда Эймундсана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы апазіцыяй да брэменскага архібіскупа і прыняццем да сябе англійскага місіянера Асмунда. Эймунд меў тэрытарыяльную спрэчку з Даніяй, у выніку Швецыя страціла Блекінге. Быў апошнім валадаром з дому Мунсе, бо яго сын Анунд загінуў падчас набегу на Квенланд, выпіўшы вады атручанай мясцовымі жыхарамі. Пасля смерці Эймунда каралём быў абраны яго пасынак Стэнкіль Рагнвальдсан з Вестэргэтланда, жанаты з Марыяй, дачкой Анунда Якаба.
Продкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage