Эдуард Іванавіч Старавойтаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Іванавіч Старавойтаў
Дата нараджэння 21 студзеня 1950(1950-01-21) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера будаўнічая механіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Эдуард Іванавіч Стараво́йтаў[1] (нар. 21 студзеня 1950, г. п. Юрацішкі, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Механіка», 1971; аспірантура, 1979).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1980, факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, кафедра «Будаўнічая механіка», з 1987 — загадчык кафедры «Будаўнічая механіка, геатэхніка і будаўнічыя канструкцыі»).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цвёрдага цела; танкасценныя неаднародныя элементы канструкцый, разлік слаістых элементаў інжынерных канструкцый, што працуюць складаных уздзеянняў. Аўтар навучальных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Статика и динамика неоднородных вязкоупругопластических элементов конструкций : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.02.04 : защищена 10.10.1990 : утверждена 05.04.1991 / Старовойтов Эдуард Иванович. — Гомель, 1990.
  • Вязкоупругопластические слоистые пластины и оболочки / Э. И. Старовойтов. — Гомель, 2002.
  • Деформирование трехслойных элементов конструкций на упругом основании / Э. И. Старовойтов, А. В. Яровая, Д. В. Леоненко. — Москва, 2006.
  • Трехслойные стержни в терморадиационных полях / Э. И. Старовойтов, М. А. Журавков, Д. В. Леоненко. — Минск, 2017.
  • Foundations of the theory of elasticity, plasticity, and viscoelasticity / E. I. Starovoitov, F. B. Nagiyev. — Toronto, 2013.
  • Сопротивление материалов. — Гомель, 1999.
  • Основы теории упругости, пластичности и вязкоупругости. — Гомель, 2001.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]