Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Жураўкоў
Міністр адукацыі Беларусі
27 снежня 2014 — 15 снежня 2016
Прэм'ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Сяргей Маскевіч
Пераемнік: Ігар Карпенка
 
Навуковая ступень: доктар фізіка-матэматычных навук[d]
Нараджэнне: 19 лістапада 1961(1961-11-19) (56 гадоў)
Салігорск, Мінская вобласць, БССР, СССР

Міхаі́л Анато́льевіч Жураўко́ў (19 лістапада 1961, Салігорск, Мінская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2016), навуковец, доктар навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 лістапада 1961 года ў Салігорску. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ (19791984), завочную аспірантуру пры БДУ (19841987), доктар фізіка-матэматычных навук (1993)[1].

У 19931996 — намеснік начальніка службы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам па распрацоўцы і ўкараненні на прадпрыемстве Беларуськалій[1].

У 19961997 — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі БНТУ. З 1997 года — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі БДУ, з 1999 — загадчык кафедры, з сакавіка 2007 — дэкан механіка-матэматычнага факультэта. Са студзеня 2009 года — першы прарэктар[1].

27 снежня 2014 года прызначаны міністрам адукацыі Беларусі[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]. Пакінуў пасаду міністра ў снежні 2016 года. Вярнуўся працаваць у БДУ, на кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Журавков Михаил Анатольевич (руск.) . Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 снежня 2014.
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 снежня 2014.
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.) . Праверана 16 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]