Эдуард Пятровіч Шапко
| Эдуард Пятровіч Шапко | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1903 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 кастрычніка 1977 (74 гады) |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | тэатральны акцёр |
| Тэатр | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Эдуард-Антоні Пятровіч Шапко (13 чэрвеня 1903, г. Ліепая, цяпер Латвія — 28 кастрычніка 1977) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1946).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын дваран Шавельскага павета Ковенскай губерні Пятра Шапко і яго жонкі Адэлаіды з Пучырскіх, быў ахрышчаны ў Лібаўскім парафіяльным касцёле[1].
У 1922—1959 гадах у Беларускім тэатры імя Я. Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е. Міровіча.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1957 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Характарны і камедыйны акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэнічных фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сацыяльных характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К. Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Кругляш («Гута» Р. Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («Позняе каханне», «Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Праўда добра, а шчасце лепш» А. Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Мантэкі («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («Мешчанін у дваранах», «Скупы» Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Пера Каленіч («Пані міністэрша» Б. Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К. Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А. Карнейчука) і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Б. І. Бур’ян. Шапко Эдуард Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 374. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- ↑ LVVA. 7085.5.7, № 442, л. 167.