Перайсці да зместу

Эзамус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эзамус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Esomus lineatus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  689046

Эзамус[1] (Esomus lineatus) — від карпападобных рыб сямейства Danionidae.

Рыба даўжынёй да 6,7 см. Самец зграбнейшы і драбнейшы за самку. Самка мае больш разадзьмутае брушка. Афарбоўка сціплая. Агульны тон цела серабрысты, спінка аліўкавая, уздоўж усяго цела цягнецца чорная паласа, над ёй размешчана светлая. Грудныя плаўнікі падоўжаныя, завостраныя, маюць форму крыла, часам уздымаюцца над спінкай, што надае эзамусу выгляд лятучай рыбы[1].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Від сустракаецца ў Бангладэш у дэльце ракі Ганг.

У Еўропу завезены ў пачатку XX стагоддзя, у СССР — у 1961 годзе[1]. Акварыумная рыба[1]. Гадуюць у прадаўгаватых акварыумах з густымі зараснікамі раслін і месцамі для плавання[1].

  1. а б в г д Эзамус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 414
  • Talwar, P.K. and A.G. Jhingran, 1991. Inland fishes of India and adjacent countries. vol 1. A.A. Balkema, Rotterdam. 541 p