Эйдур Гудзьёнсен

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Эйдур Гудзьёнсан)
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Эйдур Гудзьёнсен
Eidur Gudjohnsen 10mar2007.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эйдур Смары Гудзьёнсен
Мянушка Паўночны галеадор, Кефірчык, Гудзі, IceMan, "Кароль Раіль"
Нарадзіўся 15 верасня 1978({{padleft:1978|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:15|2|0}}) (36 гадоў)
Рэйк'явік, Ісландыя
Грамадзянства Сцяг Ісландыі Ісландыя
Рост 185 см
Вага 90 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Кітая Шыцзячжуан Юнчан
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1993 — 1994 Сцяг Ісландыі Валюр 17 (7)
1994 — 1996 Сцяг Нідэрландаў ПСВ 13 (3)
1998 Сцяг Ісландыі Рэйк'явік 6 (0)
1998 — 2000 Сцяг Англіі Болтан Уондэрэрс 55 (18)
2000 — 2006 Сцяг Англіі Чэлсі 182 (54)
2006 — 2009 Сцяг Іспаніі Барселона 72 (10)
2009 — 2010 Сцяг Францыі Манака 9 (0)
2010   Сцяг Англіі Тотэнхэм Хотспур 11 (1)
2010 — 2011 Сцяг Англіі Сток Сіці 4 (0)
2011   Сцяг Англіі Фулхэм 10 (0)
2011 — 2012 Сцяг Грэцыі АЕК Афіны 10 (1)
2012 Сцяг Бельгіі Серкль Бругэ 13 (6)
2013 — 2014 Сцяг Бельгіі Бругэ 45 (5)
2014 — 2015 Сцяг Англіі Болтан Уондэрэрс 17 (5)
2015 — Сцяг Кітая Шыцзячжуан Юнчан
Нацыянальная зборная**
1992 — 1994 Сцяг Ісландыі Ісландыя (да 17) 27 (6)
1994 — 1996 Сцяг Ісландыі Ісландыя (да 19) 9 (2)
1994 — 1998 Сцяг Ісландыі Ісландыя (да 21) 11 (5)
1996 — 2013 Сцяг Ісландыі Ісландыя 78 (24)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 5 ліпеня 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 20 лістапада 2013.

Эйдур Смары Гудзьёнсен (ісл.: Eiður Smári Guðjohnsen; 15 верасня 1978, Рэйк'явік) — ісландскі футбаліст, які выступае на пазіцыях паўабаронцы і нападніка за кітайскі клуб «Шыцзячжуан Юнчан». Шырокую вядомасць тарымаў па выступах за «Чэлсі» і «Барселону». Былы капітан нацыянальнай зборнай Ісландыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ранні этап кар'еры[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Эйдура, Арнор Гудзьёнсен[1], быў адным з самых вядомых гульцоў у гісторыі ісландскага футбола і правёў вялікую частку сваёй футбольнай кар'еры ў Бельгіі. Эйдур нарадзіўся, калі яго бацьку было ўсяго 17 гадоў і ён толькі пераехаў у Бельгію. Пасля вяртання сям'і ў Ісландыю ў канцы кар'еры Арнора, Эйдур прыйшоў у клуб «Валюр» і дэбютаваў у асноўным складзе ўжо ва ўзросце 15 гадоў. У 1994 годзе ён перайшоў у галандскі ПСВ (Эйдховен). Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю з іншымі нападнікамі (у ліку якіх быў юны Раналда), Гудзьёнсен дэбютаваў у першай камандзе ПСВ у 17 гадоў, а неўзабаве ўжо згуляў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны».

24 красавіка 1996 года Арнор і Эйдур Гудзьёнсен увайшлі ў гісторыю футбола, згуляўшы разам у міжнародным матчы за зборную Ісландыі супраць каманды Эстоніі ў Таліне. Арнор гуляў з пачатку матчу, а Эйдур у другім тайме замяніў бацьку. Гэта быў першы раз, калі бацька і сын прымалі ўдзел у адным міжнародным матчы.

У канцы 1996 года Эйдур зламаў ладыжку і доўга аднаўляўся пасля гэтай траўмы. За гэты час ПСВ скасаваў з ім кантракт. Эйдур перайшоў у англійскі «Болтан» у 1998 годзе і забіў 21 гол у сваім першым сезоне (1999/2000) у першай лізе і дапамог камандзе дайсці да паўфіналаў Кубка Англіі і Кубка англійскай лігі.

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе з-за фінансавых праблем у «Болтане» Гудзьёнсена прадалі ў «Чэлсі» за £ 4 млн. Разам з галандцам Джымі Флойдам Хасельбайнкам Эйдур склаў смяротную для варот суперніка пару ў нападзе, забіў 23 галы сам і дапамог Хасельбайнку з яго 27 галамі.

«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]

14 чэрвеня 2006 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Барселонай». У складзе «Барселоны» разглядаўся як замена шведу Хенрыку Ларсану, які вырашыў правесці канец кар'еры ў сябе на радзіме.

Апошнія гады кар'еры[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе перайшоў у «Манака», прычынай таму была недастатковая колькасцю гульнявога часу ў «Барселоне». Неўзабаве зноў апынуўся ў Англіі, гуляў за такія клубы, як «Тотэнхэм», «Сток Сіці» і «Фулхэм». З 2011 года выступаў у Грэцыі і Бельгіі.

5 снежня 2014 года было абвешчана аб вяртанні Гудзьёнсена ў «Болтан» да канца сезону 2014/15. У ліпені 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з кітайскім клубам «Шыцзячжуан Юнчан»[2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Трафеі[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладальнік кубка Нідэрландаў (1): 1996
  • Уладальнік суперкубка Нідэрландаў (1): 1996
  • Чэмпіён Нідэрландаў (1): 1997
  • Уладальнік кубка англійскай лігі (1): 2005
  • Чэмпіён Англіі (2): 2005, 2006
  • Уладальнік суперкубка Англіі (1): 2005
  • Уладальнік суперкубка Іспаніі (1): 2006

Асабістыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепшы малады футбаліст Ісландыі (1): 1994
  • Лепшы футбаліст Ісландыі (3): 2004, 2005, 2006
  • Лепшы спартсмен Ісландыі (3): 2004, 2005, 2006

Зноскі

  1. У сям'і Эйдура не выкарыстоўваецца традыцыйная для Ісландыі форма наймення, паводле якой яго бы клікалі Эйдур Арнорсан. Ён і яго бацька прыналежаць да прыблізна 10% насельніцтва Ісландыі, чые продкі атрымалі прозвішчы ў 1913 годзе.
  2. Гудьонсен стал игроком «Шицзячжуан Юнчан»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]