Элем Германавіч Клімаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Элем Клімаў
Імя пры нараджэнні:

Элем Германавіч Клімаў

Дата нараджэння:

9 ліпеня 1933(1933-07-09)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Валгаград, Ніжне-Волжскі край[d], РСФСР, СССР

Дата смерці:

26 кастрычніка 2003(2003-10-26)[1][2][3] (70 гадоў)

Месца смерці:

Масква, Расія[1]

Месца пахавання:

Траякураўскія могілкі

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР
Сцяг Расіі Расія

Жонка:

Ларыма Яфімаўна Шапіцька[d]

Адукацыя:

Усерасійскі дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі імя С. А. Герасімава
Маскоўскі авіяцыйны інстытут[d]

Прафесія:

кінарэжысёр, сцэнарыст

Кар'ера:

19591989

Узнагароды:
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
IMDb:

ID 0459552

Элем Германавіч Клімаў (руск.: Эле́м Ге́рманович Кли́мов; 9 ліпеня 1933, Сталінград, РСФСР, СССР — 26 кастрычніка 2003, Масква, Расійская Федэрацыя) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997). У 1986—1988 гадах — старшыня СК СССР. Член КПСС з 1962 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Э. Г. Клімаў нарадзіўся 9 ліпеня 1933 года ў Сталінградзе (цяпер Валгаград). Пасля заканчэння ў 1957 Маскоўскага авіяцыйнага інстытута працаваў інжынерам-канструктарам на адным з маскоўскіх заводаў, а таксама супрацоўнічаў у Маладзёжнай рэдакцыі Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання і ў Маскоўскай філармоніі.

У 1964 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Е. Л. Дзігана) і пачаў працаваць на кінастудыі «Масфільм».

Першым поўнаметражным фільмам Клімава была камедыя «Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход забаронены» (1964), якая мела вялікі поспех у краіне. Аднак наступны фільм рэжысёра «Прыгоды зубнога ўрача» (1965) выйшаў у 1967 г. у абмежаваным пракаце (78 копій) і быў «пакладзены на паліцу». Паўторны выпуск адбыўся толькі ў 1987 годзе. Пазней Клімаў казаў, што і сам не быў задаволены гэтым фільмам.

Таксама Клімаў завяршыў (разам з Г. Лаўровым і М. Хуцыевым) няскончаны фільм М. Рома «І ўсё-такі я веру».

У 1965 годзе ажаніўся з Ларысай Шапіцька.

У канцы 1980-х гадоў меў намер экранізаваць раман М.Булгакава «Майстар і Маргарыта», для якога сумесна з братам Германам напісаў сцэнарый — аднак гэтая задума так і засталася нерэалізаваная.

Э. Г. Клімаў памёр 26 кастрычніка 2003 г ад інсульту. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Залаты медаль, Прэмія за рэжысуру, Дыплом СК СССР на ВКФ спартыўных фільмаў (за фільм «Спорт, спорт, спорт», 1970).
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976)
  • Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997)
  • Прыз FIPRESCI МКФ у Венецыі (за фільм «Агонія», 1982).
  • Залаты прыз МКФ у Маскве (за фільм «Ідзі і глядзі», 1985).
  • Лаўрэат ВКФ у намінацыі «Галоўны спецыяльны прыз кінафестывалю» (1986).
  • Ганаровы член Брытанскага кінаінстытут (з 1987 года).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.341

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Элема Клімава