Эльжбета Магдалена Пузына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эльжбета Агінская
Alžbieta Puzyna (Aginskaja). Альжбета Пузына (Агінская) (I. Eggenfelder, XVIII).jpg
Альжбета Пузына з Агінскіх
Herb Ogiński.png
Герб «Агінскі»
 
Нараджэнне 1700
Смерць 1767[1]
Род Агінскія
Бацька Рыгор Антоні Агінскі
Маці Тэафілія з Чартарыйскіх[d]
Муж Антоні Міхал Пузына
Дзеці 3 дачкі

Эльжбета Магдалена Пузына (у дзявоцтве Агінская; 1700—1767, Лучай) — грамадская дзеячка Вялікага Княства Літоўскага, мецэнатка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўніца старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх герба ўласнага, дачка Рыгора Антонія, гетмана польнага літоўскага, і Тэафіліі з Чартарыйскіх.

Атрымала добрую адукацыю. У сваім Лучайскім маёнтку арганізавала астранамічныя назіранні для вызначэння геаграфічнага становішча.

Заснавала астранамічную абсерваторыю ў Вільні і падтрымлівала яе матэрыяльна. У 1755 годзе на гэтыя мэты ахвяравала значныя сумы, а ў 1766 годзе ўклала сродкі, працэнты з якіх у памеры 6000 злотых штогод пералічваліся на патрэбы Віленскай акадэміі. Апроч таго, ахвяравала 3000 злотых наяўнымі. Каб атрымаць гэтыя сумы, прадала свае маёнткі ў Сандамірскім ваяводстве. Ахвяраваныя грошы пайшлі на закупку астранамічных прылад у Англіі[2].

У 1766 годзе заснавала пры касцёле ў Лучаі дом для місіі езуітаў. Апроч таго, адпісала місіі значную суму грошай і перадала манахам два плошчы для будовы дома і новага касцёла ў гонар Св. Тадэвуша Апостала. Генерал ордэна езуітаў В. Рычы ў гонар шчодрай фундатаркі ўвёў адмысловыя малітвы ва ўсім ордэне.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Знакаміты паэт Адам Міцкевіч увасобіў Эльжбету Пузыну ў сваёй паэме «Пан Тадэвуш». Адзін з герояў твора — пан Падкаморы — наступным чынам распавядаў пра часы свайго навучання ў Віленскай езуіцкай акадэміі:

…Я сам у курсе
Астранамічных ведаў быў у бурсе
Галоўнай школы ў Вільні. Там за сродкі
Пузынінай, багатай патрыёткі,
Мы мелі тэлескоп (усе выдаткі
Былі збалансаваны за падаткі
З двухсот двароў халопскіх — з рук у рукі),
Падтрымлівала пані храм навукі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Пабралася шлюбам з Антоніем Пузынам, сынам Андрэя, кашталяна менскага, і Ефрасінні з Хжанстоўскіх. Мела з ім 3 дачкі.

Партрэты[правіць | правіць зыходнік]

Існуе шэраг партрэтаў Эльжбеты Пузыны: адзін з іх захоўваўся ў Лучайскім касцёле, але да нашага часу яго перавезлі ў Віцебскі мастацкі музей (1992). Яшчэ два партрэты вядомай мецэнаткі захоўваліся ў Віленскай абсерваторыі: у маладым і сталым веку (абодва цяпер у Літоўскім мастацкім музеі); а над галоўным уваходам змяшчаўся барэльеф з яе партрэтам і манаграмай. Апроч таго, у аддзеле гравюраў музея старажытнасцей у Вільні меўся партрэт А. Пузыны з лацінскім надпісам, у якім выказвалася ўдзячнасць езуіцкага калегіума.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/elzbieta-magdalena-puzynina
  2. Павел Чудук. Паставы на мяжы вякоў // «Туризм и Отдых» № 41, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]