Касцёл Святога Тадэвуша (Лучай)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Касцёл Святога Тадэвуша
Сhurch of St. Thaddaeus in Lučaj.jpg
55°05′23,30″ пн. ш. 27°07′04,90″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока і класіцызм
Лагатып Вікісховішча Касцёл Святога Тадэвуша на Вікісховішчы

Касцёл Святога Тадэвуша — помнік архітэктуры позняга барока і класіцызму. Пабудаваны ў 17661776 гадах у в. Лучай (Пастаўскі раён) па фундацыі Тадэвуша Агінскага. Часткова перабудаваны ў першай палове XIX стагоддзя (была зменена ордарная пластыка і размаляваны інтэр’ер).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваная трохнефная двухвежавая купальная базіліка з паўцыркульнай апсідай і трансептам. Галоўны фасад фланкіруюць трох’ярусныя вежы, раскрапаваныя кутнімі пілястрамі і нішамі, прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі (часткова замураваныя). Пры перабудове вежы былі завершаны цыліндрычнымі аб’ёмамі з купаламі. Галоўны фасад, апсіду і трансепт увенчваюць трохвугольныя, лучковыя і фігурныя шчыты. Сцены касцёла раскрапаваныя пілястрамі. Па ўсім перыметры будынка праходзіць карнізны пояс дарычнага ордара. Інтэр’ер вырашаны ў насычанай архітэктарскай пластыцы. У цэнтральным нефе скляпенні цыліндрычныя з распалубкамі, у бакавых — крыжовыя, над сяродкрыжжам — сферычны купал. Над уваходам — хоры. Ордэрную пластыку дапаўняюць размалёўкі ў тэхніцы грызайль. Аснова купала запоўненая ілюзорна-перспектыўнай кампазіцыяй. У распалубках цэнтральнага нефа — чатыры размаляваныя васьмігранныя плафончыкі. На ветразях купала, тарцовых сценах трансептаў, консе апсіды — выявы скульптур евангелістаў, святых і анёлаў. Сцены бакавых нефаў дэкарыраваныя размалёўкай, якая імітуе скульптурны рэльеф. Гэтак жа выкананае размешчанае над уваходам пано-картуш з выявамі двух воінаў са шчытамі воінскіх атрыбутаў. Разнастайным арнаментальным дэкорам запоўненыя ўсе плоскасці сцен і перакрыццяў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]