Эма Пятроўна Сюбарава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эма Пятроўна Сюбарава
Дата нараджэння 8 красавіка 1897(1897-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1983
Род дзейнасці селекцыянер
Навуковая сфера селекцыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук, кандыдат біялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Эма Пятроўна Сюба́рава (8 красавіка 1897, Валміера — 1983) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі пладовых культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт у 1924 годзе. З 1957 года загадчык аддзела, з 1972 г. загадчыцк, з 1974 г. старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі селекцыі пладовых культур Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагароднінаводства[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар сартоў вішні ('Кистевая', 'Новодворская', 'Владимирская улучшенная'), слівы ('Ранняя лошицкая', 'Минская', 'Белорусская', чарэшні ('Народная', 'Северная', 'Красавица', 'Мускатная'). Сааўтар многіх сартоў яблыні і грушы[1]..

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Вішня. — Мн., 1954
  • Черешня. — Мн., 1964

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Сюбаравай названы некалькі сартоў пладовых раслін, у тым ліку зімастойкі сорт чарэшні 'Памяць Субаравай' і сорт яблыні 'Памяць Сюбаравай'

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Сюбарова Эмма Петровна // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 614. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 61.
  • Республика Беларусь: энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
  • Биологические особенности и селекция черешни в Белорусской ССР: автореферат диссертации … кандидата биологических наук / Э. П. Сюбарова. ― Минск, 1962.