Эпікур
Эпікур | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἐπίκουρος[1] | |
![]() | |
Дата нараджэння | 342 да н.э.[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 270 да н.э.[2][3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна: | |
Бацька: | Неокл Самаскі[d][4][5] |
Маці: | Херастрата[d] |
![]() |
Эпіку́р (грэч. Επίκουρος; 341 да н.э., востраў Самас, Грэцыя — 270 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік эпікурэізму.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
У 306 да н.э. заснаваў у Афінах філасофскую школу, якая атрымала назву «Сад Эпікура». Аўтар каля 300 твораў, у т.л. «Аб прыродзе» ў 37 кнігах. Да нас дайшлі толькі тры яго пісьмы, шэраг фрагментаў і выказванняў.
Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]
У адрозненне ад папярэднікаў Эпікур бачыў у філасофіі не толькі тэарэтычнае, сузіральнае, але і практычнае вучэнне, якое прасвятляе чалавека, збаўляе яго ад страху, хваляванняў і сцвярджае ціхамірнасць духу. На яго думку, гэта і ёсць зямное шчасце, таму што бессмяротнай душы і замагільнага жыцця не існуе. Лічыў, што для шчасця чалавеку дастаткова абмежаваць свае задавальненні тымі, якія адпавядаюць яго прыродзе і неабходныя для жыцця; вышэйшую дабрачыннасць бачыў у разважлівасці.
Анталогія Эпікура грунтавалася на атамістычным вучэнні Дэмакрыта. Ён лічыў, што ўсе рэчы, у т.л. душа, складаюцца з атамаў, якія пры сваім руху здольныя адхіляцца ад прамой лініі. Магчымасць руху атамаў абгрунтоўваў наяўнасцю пустаты. Сусвет разглядаў як сукупнасць цел і пустаты, лічыў, што Сусвет складаецца з мноства светаў, якія ўзніклі самастойна, без якой-небудзь знешняй сілы.
У гнасеалогіі Эпікур прытрымліваўся сенсуалізму і зыходзіў з таго, што ад кожнага з цел навакольнага свету зыходзяць копіі (вобразы), якія складаюцца з найтанчэйшых атамаў і пранікаюць у органы пачуццяў чалавека, ствараюць пачуццёвыя ўспрыманні.
Прызнаваў існаванне багоў, але, на яго думку, яны знаходзяцца ў міжсусветнай прасторы і не ўмешваюцца ў рэальнае жыццё чалавека.
Спадчына[правіць | правіць зыходнік]
Вучэнне Эпікура атрымала далейшае развіццё ў працах Лукрэцыя, значна паўплывала на еўрапейскую філасофію новага часу (П. Гасендзі і інш.). На Беларусі ідэі Эпікура набылі пашырэнне ў эпоху Адраджэння (К. Бекеш, С. Р. Лован, К. Лышчынскі і інш.).
Зноскі
- ↑ Record #13091438g // general catalog of BnF Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ 2,0 2,1 Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911.
- ↑ 3,0 3,1 Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
- ↑ (not translated to la) Prosopographia Attica — Berolinum: 1901.
- ↑ Любкер Ф. Neocles // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 913.