Эпітафія дзеду
Выгляд
| | |
| Алесь Пушкін | |
| Эпітафія дзеду. 1988 | |
| Матэрыял | фанера і алейныя фарбы |
|---|---|
| Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | |
«Эпітафія дзеду» — карціна Алеся Пушкіна, створаная ў 1988 годзе.[1]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца адным з першых палотнаў Пушкіна. Гэты твор быў адразу пастаўлены ў шэраг славутых і класічных. Яго шматкроць рэпрадукавалі, выстаўлялі і прыдбалі ў Нацыянальны мастацкі музей. Кампазіцыя складаецца са звычайных, банальных элемэнтаў. Нацюрморт: ссохлыя зёлкі, цыбуля, часнок, бабы. Пейзаж: местачковы краявід, без нейкіх адрасных прыкметаў. Людзі: нясуць труну на капцы, а ваду дахаты, колюць дровы і кабана. Птушка: расцярушаная паўгалка-паўварона ляціць скрозь чорныя каруны галля. На тым і палягае абаяльная прыцягальнасць «Эпітафіі» ― на яе ўніверсальнасці.[2][3]
Зноскі
- ↑ ЖЫВАПІС(недаступная спасылка). НЦСМ. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2021. Праверана 22 лістапада 2021.
- ↑ Пушкін А. Эпітафія дзеду.. Жывы журнал (13 Лют 2008). Праверана 23 лістапада 2021.
- ↑ «Народ бяз нас, як бараны расьсеяныя». Гутарка з Алесем Пушкіным. ARCHE Пачатак. Праверана 23 лістапада 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Харэўскі Алесь Пушкін. Эпітафія дзеду // Малое палесьсе : альманах. — Крупкі: 2010. — С. 206—208.
- Ст. Р. Рачэўскі. Майстэрства навучання беларускаму слову ў школе. — Брэст: БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2019. — С. 137. Архівавана 23 лістапада 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх