Эрнэст Дэнгаф

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Эрнест Дэнгаф)
Jump to navigation Jump to search
Эрнэст Дэнгаф
Ernest Denhoff
POL COA Denhoff.svg
Герб «Дзік»
Ваявода мальбаркскі
1685 — 1693
Папярэднік: Францішак Ян Бялінскі
Пераемнік: Уладзіслаў Лось
Кашталян віленскі
1683 — 1685
Папярэднік: Андрэй Францішак Катовіч
Пераемнік: Юзаф Багуслаў Слушка
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: каля 1630
Смерць: 1693(1693)
Род: Дэнгафы
Бацька: Эрнэст Магнус Дэнгаф
Маці: Кацярына фон Дона
Жонка: 1) Соф'я Ганна Алясніцкая
2) Канстанцыя Слушка
Дзеці: ад першага шлюбу:
Яна

Эрнэст Дэнгаф (Ernest Denhoff; каля 1630 — жнівень 1693) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Удзельнічаў у войнах са Швецыяй, Расійскай дзяржавай і ўкраінскімі казакамі. З 1666 оберштэр рэгімента каралеўскай гвардыі, генерал-маёр (1670). У 1671—1676 удзельнічаў у баявых дзеяннях на Украіне супраць турэцкіх войскаў і казакоў. З 1676 зноў камандзір рэгімента каралеўскай гвардыі.

Пасол на соймы 1670, 1672. Лоўчы ВКЛ у 1676—1683, кашталян віленскі ў 1683—1685. З 1685 ваявода мальбаркскі, з 1687 маршалак каралевы.

У 1683 камендант Кракава, генерал-лейтэнант. У Венскай бітве 1683 камандаваў брыгадай пяхоты.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў герба ўласнага «Дзік», сын Эрнэста Магнуса, ваяводы парнаўскага, і Кацярыны фон Дона.

Двойчы жанаты: спачатку з Соф'яй Ганнай Алясніцкай, а потым з Канстанцыяй Слушкай, дачкой Багуслава Юрыя Слушкі і удавой Уладзіслава Дэнгафа. Ад першага шлюбу меў дачку Яну, якая выйшла за Станіслава Эрнэста Дэнгафа, сына другой жонкі Эрнэста.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]