Перайсці да зместу

Юзаф Багуслаў Слушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Багуслаў Слушка
Юзаф Багуслаў Слушка (невядомы мастак, 1680)
Юзаф Багуслаў Слушка (невядомы мастак, 1680)
Астоя
Астоя
кашталян троцкі
1685 29 чэрвеня 1685
Папярэднік Ян Казімір Кірдзей
Пераемнік Станіслаў Вінцэнт Орда[d]
кашталян віленскі
29 чэрвеня 1685 8 лістапада 1701
Папярэднік Эрнэст Дэнгаф
Пераемнік Януш Антоні Вішнявецкі
16-ы гетман польны літоўскі
25 красавіка 1685 8 кастрычніка 1701
Папярэднік Ян Агінскі
Пераемнік Міхал Сервацы Вішнявецкі
20-ы маршалак надворны літоўскі
1683 25 красавіка 1685
Папярэднік Тэадор Аляксандр Ляцкі
Пераемнік Ян Караль Дольскі
лоўчы вялікі літоўскі
1673 1675
Папярэднік Андрэй Тызенгаўз[d]
Пераемнік Эрнэст Дэнгаф
харунжы вялікі літоўскі
1675 1683
Папярэднік Зыгмунт Адам Слушка
Пераемнік Крыштаф Казімір Белазор
староста лянцкаронскі[d]
з 1694
староста лятавіцкі[d]
з 1698
войт берасцейскі[d]
1693 8 лістапада 1701
Папярэднік Казімір Статкевіч[d]
Пераемнік Казімір Чартарыйскі

Нараджэнне 22 кастрычніка 1652(1652-10-22)[1][2][…]
Смерць 8 лістапада 1701(1701-11-08)[2] (49 гадоў)
Род Слушкі
Бацька Багуслаў Юрый Слушка
Маці Ганна Патоцкая[d]
Жонка Тэрэза Гасеўская[d][3][4][…]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Багуслаў Слушка (22 кастрычніка 1652(1652-10-22)[1][2][…]8 лістапада 1701(1701-11-08)[2], Кракаў) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Лоўчы вялікі літоўскі (1673—1676) і харунжы вялікі літоўскі (1676—1683), маршалак надворны літоўскі (1683—1685), кашталян троцкі (1685), кашталян віленскі (з 1685), адначасова гетман польны літоўскі (з 1685).

Староста рэчыцкі (1672—1688), пунскі, пянянскі, лянцкаронскі (з 1694), лятавіцкі (з 1698) і азярыцкі.

З роду Слушкаў герба «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія надворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх.

Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім спачатку падтрымаў Сапегаў, аднак пасля смерці караля і вялікага князя перайшоў у апазіцыю разам са сваім братам Дамінікам Міхалам, ваяводам полацкім, да Міхала Сервацыя Вішнявецкага і Пацеяў.

Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі падчас кампаній 1673—1698 гадоў, талентамі военачальніка не вызначыўся.

У шлюбе з Тэрэзай, дачкой Вінцэнта Гасеўскага. Нашчадкаў сужэнцы не пакінулі. У 1697 годзе ў гонар жонкі назваў закладзены горад Тэрэспалем.

  1. 1 2 Józef Bogusław Słuszka h. Ostoja // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. 1 2 3 4 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 113. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. Gosiewski J. P. Herby genealogiczne trzech pokoleń Gosiewskich z Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego — 2024. — вып. XXIII (XXXIV). — С. 200.