Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
| Станіслаў Эрнэст Дэнгаф | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Stanisław Ernest Denhoff | |||||||
| Станіслаў Эрнэст Дэнгаф | |||||||
| Герб «Дзік» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Людвік Канстанцін Пацей | ||||||
| Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
7 верасня 1679 ці каля 1673[1] |
||||||
| Смерць |
2 жніўня 1728[1][2]
|
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Дэнгафы | ||||||
| Бацька | Уладзіслаў Дэнгаф | ||||||
| Маці | Канстанцыя са Слушкаў | ||||||
| Жонка |
Яна з Дэнгафаў Марыя Соф'я з Сяняўскіх |
||||||
| Дзеці | Канстанцыя | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (каля 1673, Касцежына Паморскага ваяводства — 2 жніўня 1728, Гданьск) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Лоўчы вялікі літоўскі (з 1697), гетман польны літоўскі (з 1709), мечнік вялікі каронны (1704—1721), ваявода полацкі (з 1721).
Меў маёнткі ў Сандамірскім ваяводстве, палацы ў Гданьску і Варшаве, трымаў шматлікія староствы, у тым ліку Мазырскае.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Уладзіслава і Канстанцыі са Слушкаў. Навучаўся ў піярскім калегіюме ў Варшаве, падарожнічаў па Германіі і Францыі.
Удзельнічаў у абранні каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага (1697), спрыяў яму ў барацьбе са Станіславам Ляшчынскім. У 1702—1717 маршалак Сандамірскай канфедэрацыі, якая падтрымлівала Аўгуста Моцнага. Браў удзел у бітвах са шведамі пад Варшавай (31 ліпеня 1705) і з прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага пад Калішам (29 кастрычніка 1706). Захаваў вернасць Аўгусту Моцнаму па ягоным адрачэнні ад стальца і выезду з краіны.
Па вяртанні Аўгуста Моцнага атрымаў прызначэнне на пасаду гетмана польнага літоўскага. Недастатковая, на думку С. Э. Дэнгафа, ацэнка ягоных заслугаў прывяла да пагаршэння адносінаў з каралём і вялікім князем, але ён працягваў служыць Аўгусту Моцнаму, уціскаў прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Па скасаванні ў 1717 Сандамірскай канфедэрацыі страціў уплывовае становішча ў краіне. Незадаволены палітыкай Аўгуста Моцнага, скіраванай на змяншэнне войска Вялікага Княства Літоўскага, перайшоў на бок сваіх былых супраціўнікаў. У апазіцыі каралю і вялікаму князю да 1721, каб супрацьдзейнічаць яму, дапамагаў зрываць соймы.
У першым шлюбе з Янай Дэнгаф меў дачку Канстанцыю, другі шлюб з Марыяй Соф’яй Сяняўскай быў бяздзетным.
Зноскі
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. Люлевіч — Warszawa: 2018. — С. 240. — ISBN 978-83-65880-49-9
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 158.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Дэнгафы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 617. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1679 годзе
- Нарадзіліся ў 1673 годзе
- Нарадзіліся ў Паморскім ваяводстве
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 1728 годзе
- Памерлі ў Гданьску
- Пахаваныя ў Чэнстахове
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Гетманы польныя літоўскія
- Дэнгафы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы полацкія
- Мечнікі вялікія каронныя
- Лоўчыя вялікія літоўскія
- Старосты мазырскія