Перайсці да зместу

Эрнэст Дэнгаф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнэст Дэнгаф
Ernest Denhoff
Герб «Дзік»
Герб «Дзік»
Ваявода мальбаркскі
1685 — 1693
Папярэднік Францішак Ян Бялінскі
Пераемнік Уладзіслаў Лось
Кашталян віленскі
1683 — 1685
Папярэднік Андрэй Францішак Катовіч
Пераемнік Юзаф Багуслаў Слушка

Нараджэнне каля 1630
Смерць 1693
Род Дэнгафы
Бацька Эрнэст Магнус Дэнгаф
Маці Кацярына фон Дона
Жонка 1) Соф'я Ганна Алясніцкая
2) Канстанцыя Слушка
Дзеці ад першага шлюбу:
Яна
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Званне генерал

Эрнэст Дэнгаф (Ernest Denhoff; каля 1630 — жнівень 1693) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Удзельнічаў у войнах са Швецыяй, Расійскай дзяржавай і ўкраінскімі казакамі. З 1666 оберштэр рэгімента каралеўскай гвардыі, генерал-маёр (1670). У 1671—1676 удзельнічаў у баявых дзеяннях на Украіне супраць турэцкіх войскаў і казакоў. З 1676 зноў камандзір рэгімента каралеўскай гвардыі.

Пасол на соймы 1670, 1672. Лоўчы ВКЛ у 1676—1683, кашталян віленскі ў 1683—1685. З 1685 ваявода мальбаркскі, з 1687 маршалак каралевы.

У 1683 камендант Кракава, генерал-лейтэнант. У Венскай бітве 1683 камандаваў брыгадай пяхоты.

Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў герба ўласнага «Дзік», сын Эрнэста Магнуса, ваяводы парнаўскага, і Кацярыны фон Дона.

Двойчы жанаты: спачатку з Соф’яй Ганнай Алясніцкай, а потым з Канстанцыяй Слушкай, дачкой Багуслава Юрыя Слушкі і удавой Уладзіслава Дэнгафа. Ад першага шлюбу меў дачку Яну, якая выйшла за Станіслава Эрнэста Дэнгафа, сына другой жонкі Эрнэста.

Зноскі