Перайсці да зместу

Агранулацыты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агранулацыты
Процілегла granulocyte[d]

Агранулацыты (стар.-грэч.: α — адмоўная часціца, лац.: granulum — «зярнятка» і стар.-грэч.: κύτος — «ёмішча») — лейкацыты, у цытаплазме якіх змяшчаюцца толькі азурафільныя гранулы, у адрозненне ад гранулацытаў, у якіх знаходзяцца і спецыфічныя, і неспецыфічныя (азурафільныя) гранулы.

Незярністыя лейкацыты дзеляцца на лімфацыты і манацыты. Лімфацыты — гэта аснова гумаральнага імунітэту. Пры трапленні ў арганізм вірусаў, бактэрый, чужароднага бялку ці іншых часціц (усё гэта мае адну агульную назву — антыгены) яны выпрацоўваюць антыцелы, прызначаныя менавіта для дадзенага канкрэтнага антыгена. Антыцелы, склейваючыся з антыгенам, утвараюць нерастваральныя комплексы, якія затым выводзяцца з арганізма.

Манацыты — гэта клеткі, якія з часам ператвараюцца ў макрафагаў. Макрафагі ўдзельнічаюць як у клеткавым імунітэце (паглынаюць вірусы і бактэрыі), так і ў гумаральным («дакладваюць» лімфацытам аб тым, што ў арганізме з’явіўся «вораг»).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]