Трамбацыты
Выгляд
Трамбацыты (ад грэч. θρόμβος, «згустак» і κύτος, «клетка») — невялікія (2-4 мкм дыяметрам) дыскападобныя бяз'ядзерныя клеткавыя фрагменты, якія цыркулююць у крывацёку, рэагуюць на пашкоджанні сасудаў і граюць крытычна важную ролю ў гемастазе і трамбозе. Трамбацыты ўтвараюцца пры фрагментацыі сваіх папярэднікаў мегакарыяцытаў у касцяным мозгу. З аднаго мегакарыяцыта ўтвараецца ад 5 да 10 тысяч трамбацытаў. Сярэдняя працягласць жыцця трамбацытаў складае 5-9 дзён. Старыя трамбацыты руйнуюцца ў працэсе фагацытозу ў селязёнцы і клеткамі Купфера ў печані.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леанцюк А. С. Трамбацы́ты, крывяныя пласцінкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 503. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тромбоци́ты // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 242. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)