Перайсці да зместу

Эрых Альфрэд Гартман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрых Гартман
ням.: Erich Alfred Hartmann
Мянушка Bubi
Дата нараджэння 19 красавіка 1922(1922-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1993(1993-09-20) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Германіі Веймарская рэспубліка (да 1933),
Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх (да 1945),
 ФРГ
Род войскаў Трэці рэйх Люфтвафэ
Гады службы 1941—1970
Званне Маёр ( вермахт)
Палкоўнік ( бундэсвер)
Часць JG 52, JG 53 і JG 71
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем, Мячамі і Дыяментамі
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем, Мячамі і Дыяментамі
Нямецкі крыж у золаце
Нямецкі крыж у золаце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрых Альфрэд «Бубі» Гартман (ням.: Erich Alfred Hartmann; 19 красавіка 1922 — 20 верасня 1993) — нямецкі лётчык-ас, лічыцца найбольш паспяховым пілотам-знішчальнікам за ўсю гісторыю авіяцыі. Пазыўны Карая 1.

У ходзе Другой сусветнай вайны ён здзейсніў 1525 баявых вылетаў, атрымаўшы 352 паветраныя перамогі (з іх 345 над савецкімі самалётамі) у 825 паветраных баях. За невялікі рост і маладжавы выгляд атрымаў мянушку Bubi — малы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Будучы ў даваенны час пілотам планёра, Гартман уступіў у шэрагі люфтвафэ ў 1940 годзе, а ў 1942 годзе скончыў курсы падрыхтоўкі пілотаў. Неўзабаве ён быў накіраваны ў 52-ю знішчальную эскадру (ням. Jagdgeschwader 52) на ўсходні фронт, дзе трапіў пад апеку вопытных пілотаў-знішчальнікаў люфтвафэ. Пад іх кіраўніцтвам Гартман развіваў свае навыкі і тактыку, 25 жніўня 1944 года атрымаў Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з дубовым лісцем, мячамі і брыльянтамі, за 301-ю пацверджаную паветраную перамогу.

Сваю 352-ю і апошнюю перамогу ў паветры Эрых Шартман здзейсніў 8 мая 1945 года. Гартман, а таксама вайскоўцы з JG 52 здаліся амерыканскім войскам, але былі перададзеныя Чырвонай Арміі. Абвінавачаны ў ваенных злачынствах і асуджаны да 25 гадоў зняволення ў лагерах строгага рэжыму, Гартман правёў у іх 10 з паловай гадоў, да 1955 года. У 1956 годзе ён далучыўся да перабудаванага люфтвафэ Заходняй Германіі і стаў першым камандзірам эскадры JG 71 «Рыхтгофэн». У 1970 годзе ён сышоў з войска, шмат у чым з-за непрымання ім амерыканскага знішчальніка Lockheed F-104 Starfighter, якім тады ўкамплектоўваліся войскі ФРГ, і пастаянных канфліктаў з вышэйстаячымі начальнікамі.

Зноскі