Эфіопа-суданскі памежны канфлікт (2020—2021)
Эфіопа-суданскі памежны канфлікт | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт | |||
![]() | |||
Дата | з 15 снежня 2020 | ||
Месца | судана-эфіопская мяжа | ||
Статус | працягваецца | ||
Змены | раёны Курайша і Аль-Фашака перайшлі пад кантроль Судана | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Эфіопа-суданскі памежны канфлікт — узброенае супрацьстаянне паміж Эфіопіяй і Суданам за кантроль над памежнымі тэрыторыямі паміж Суданам і эфіопскім рэгіёнам Тыграй.
Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1902 кіраваны Вялікабрытаніяй Судан і Эфіопская імперыя падпісалі дамову аб належнай дэмаркацыі мяжы, але ён пацярпеў няўдачу, паколькі некаторыя раёны ўздоўж мяжы засталіся неўрэгуляванымі. Як у дамове 1902 года, так і ў дамове больш позняй 1907 года міжнародная мяжа праходзіць на ўсход, што азначае, што зямля аль-Фашака з’яўляецца суданскай, але эфіопы ўжо засялілі гэтую тэрыторыю і ўжо апрацоўвалі яе, плацячы падаткі эфіопскаму ўраду.
Пасля эрытрэйска-эфіопскай вайны 1998—2000 гг. Эфіопія і Судан пачалі доўгія бяздзейсныя перамовы аб дакладным месцазнаходжанні сваёй мяжы працягласцю 744 км (462 мілі). Самы складаны раён дагавора — гэта раён аль-Фашака.
У 2008 годзе яны прыйшлі да кампрамісу. Эфіопія пагадзілася з тым, каб Фашака адыйшоў да Судана, але эфіопам па-ранейшаму будзе дазволена жыць там без перашкод.
Пасля таго, як у 2018 годзе Народны фронт вызвалення Тыграя (НФВТ) быў адхілены ад улады, лідары народа амхары асудзілі дамову як сакрэтную ўгоду і заявілі, што пры яе заключэнні з імі не кансультаваліся належным чынам.
5 снежня 2020 года ўзброеныя сілы Судана занялі спрэчныя сельскагаспадарчыя тэрыторыі ў раёне Аль-Фашака на мяжы з рэгіёнам Тыграй, дзе з пачатку лістапада разгарэліся баявыя дзеянні паміж эфіопскай федэральнай арміяй і апалчэннем НФВТ[2]. З 1990-х гадоў раён Аль-Фашака, які з’яўляўся тэрыторыяй суданскай правінцыі Гедарэф, знаходзіўся пад кантролем эфіопскіх апалчэнцаў і перасяленцаў.
12 снежня следчая камісія па надзвычайнаму становішчу і федэральны парламент абвінавацілі суданскае войска ў нападах на мірнае насельніцтва ў рэгіёне Тыграй ў выніку змовы з НФВТ[3].
Храналогія канфлікту[правіць | правіць зыходнік]
2020[правіць | правіць зыходнік]
- 15 снежня — падчас патрулявання на мяжы Судана і рэгіёну Тыграй, суданскія вайскоўцы падвергліся нападу салдат УС Эфіопіі і амхарскіх апалчэнцаў, у выніку чаго некалькі суданскіх афіцэраў былі забіты і паранены[4]. У выніку абстрэлу са стралковай зброі і артылерыйскага ўдару эфіопскай арміі і рэгіянальнага апалчэння загінулі 4 суданскіх вайскоўцаў, 27 атрымалі раненні[5].
- 17 снежня — старшыня суверэннага савета Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан і некалькі суданскіх генералаў наведалі базы суданскіх войскаў, размешчаных на мяжы з Эфіопіяй, з мэтай праверкі іх боегатоўнасці[6]. Абдэль Фатах аль-Бурхан заявіў, што суданская армія гатовая абараніць памежныя гарады ад магчымых нападаў. Ужо на наступны дзень камандаванне суданскай арміі заявіла, што «не аддасць ні пядзі суданскай зямлі на мяжы з Эфіопіяй». Таксама на мяжу былі накіраваныя дадатковыя суданскія войскі[7].
- 20 снежня — офіс прэм’ер-міністра Судана апублікаваў заяву аб тым, што перамовы аб дэмаркацыі мяжы з Эфіопіяй пройдуць 22 снежня[8].
- 21 снежня — у раёне Абу-Тэйур адбылося сутыкненне паміж суданскай арміяй і эфіопскімі праўрадавымі сіламі, у выніку чаго 1 суданскі салдат быў забіты[9].
- 22 снежня — суданская армія заняла тры памежныя гарады і раён Хуршыд, якія знаходзіліся да гэтага пад кантролем эфіопскага апалчэння[10]. Адначасова прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі выказаў надзею на хуткае мірнае ўрэгуляванне памежнага канфлікту з Суданам пасля безвыніковых перамоваў аб дэмаркацыі мяжы ў Хартуме[11].
- 24 снежня — узброеныя сілы Эфіопіі і рэгіянальнае эфіопскае апалчэнне атакавалі пазіцыі суданскай арміі на мяжы, выкарыстаўшы цяжкую артылерыю[12].
- 25 снежня — на мяжу былі перакінутыя дадатковыя часткі УС Эфіопіі, эфіопская баявая авіяцыя правяла трэніровачныя палёты на мяжы з суданскім рэгіёнам Гедарэф[13].
- 26 снежня — міністр інфармацыі Судана Фейсал Махамед Салех абвінаваціў эфіопскую армію ў новых нападах на суданскую тэрыторыю[14]. Суданскія СМІ паведамілі, што эфіопскія апалчэнцы разгарнулі ўздоўж суданскай мяжы артылерыю і бронетранспарцёры. У гэты ж дзень суданская армія ўзяла пад свой кантроль 11 населеных пунктаў у спрэчным раёне Курайша, якія раней былі занятыя эфіопскім апалчэннем[15].
- 29 снежня — ва ўрадзе Эфіопіі заявілі, што эфіопскія ўлады маюць намер актывізаваць свае намаганні па мірным урэгуляванні памежнай спрэчкі з Суданам[16]. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Эфіопіі Дзіна Муфці заявіў, што эфіопская армія будзе вымушана пачаць контрнаступленне, калі Судан не спыніць сваё прасоўванне ў раёне Аль-Фашака[17].
- 30 снежня — камандаванне суданскай арміі заявіла, што пад кантроль Судана перайшло звыш за 80 працэнтаў тэрыторыі спрэчнага раёна Аль-Фашака[18].
- 31 снежня — міністр замежных спраў Судана Амар Камар ад-Дын заявіў, што Судан узяў пад свой кантроль усе межы і спрэчныя тэрыторыі з Эфіопіяй[19].
2021[правіць | правіць зыходнік]
- 5 студзеня — узброеныя сілы Судана адбілі два напада эфіопскай арміі, падраздзяленне дэсантнікаў суданскай арміі захапіла ў палон 1 эфіопскага салдата[20].
- 6 студзеня — прадстаўнік МЗС Эфіопіі абвінаваціў армію Судана ва ўзброеных нападах на эфіопскае мірнае насельніцтва ў раёне Аль-Фашака з выкарыстаннем буйнакаліберных кулямётаў і браніраваных аўтамабіляў[21].
- 7 студзеня — суданскія крыніцы паведамілі аб палоне аднаго эфіопскага ваеннага[22].
- 11 студзеня — эфіопскія апалчэнцы, паводле заявы Судана, напалі на памежны суданскі пасёлак Альгіраіш, у выніку чаго загінулі 6 мірных жыхароў[23].
- 12 студзеня — прэс-служба МЗС Эфіопіі абвінаваціла Судан ў парушэнні дзяржаўнай мяжы Эфіопіі[24]. У адказ на гэта эфіопы перакінулі да мяжы ЗРГК Панцыр-С1[25].
- 13 студзеня — верталёт ВПС Судана, што ўзляцеў з аэрадрома «Вад-Зайд» у рэгіёне Гедарэф, пацярпеў крушэнне на мяжы з Эфіопіяй, усе тры члены экіпажа выжылі[26]. Адначасова эфіопскі самалёт парушыў паветраную прастору суседняй дзяржавы[27].
- 14 студзеня — па заяве суданскіх крыніц, у прыгранічнай паласе эфіопскія апалчэнцы пры нявысветленых абставінах забілі аднаго суданскага жыхара. Яшчэ тры чалавека былі імі арыштаваны[28].
- 17 студзеня — эфіопская армія вызваліла васьмярых суданскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў палоне са снежня[29].
- 24 студзеня — на мяжы дзвюх краін эфіопскія сілы абстралялі з мінамётаў суданскі ваенны патруль[30].
- 28 студзеня — стала вядома, што Эфіопія перакінула цяжкае ўзбраенне на спрэчную тэрыторыю. Армія краіны разгарнула ўзбраенне, уключаючы танкі і зенітныя батарэі, у памежным раёне[31].
- 30 студзеня — паведамлялася, што загінулі яшчэ трое мірных суданцаў[32].
- 9 лютага — падраздзяленне 17-й дывізіі суданскай арміі патрапіла ў засаду эфіопскіх апалчэнцаў у раёне Джэбель-Халава паміж штатамі Сенар і Гедарэф, падчас чаго быў забіты 1 афіцэр суданскай арміі[33].
- 11 лютага — салдаты суданскай арміі ўсталявалі кантроль над 50 тысячамі акраў сельскагаспадарчых угоддзяў на мяжы з Эфіопіяй пасля сутыкнення з эфіопскімі апалчэнцамі[34].
- 23 лютага — апалчэнцы з рэгіёну Амхара ўжылі зброю і адабралі ў суданскіх фермераў у раёне Аль-Фашака тысячу мяшкоў кукурузы[35].
- 26 лютага — эфіопскія апалчэнцы выкралі двух суданскіх фермераў у памежным раёне[36].
- 28 лютага — падраздзяленні суданскай арміі выціснулі эфіопскіх апалчэнцаў з памежных сельскагаспадарчых раёнаў Абера і Тадалі[37].
- 2 сакавіка — суданскія войскі ўступілі ў жорсткія сутыкненні з эфіопскімі апалчэнцамі ў раёне Берхта[38].
- 23 сакавіка — урад Судана паведаміў аб прапанове Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў ажыццявіць пасрэдніцкія функцыі ў эфіопа-суданскіх перамовах аб памежным крызісе ў раёне Аль-Фашака[39].
- 24 сакавіка — адбылося боесутыкненне паміж суданскімі войскамі з эфіопскімі апалчэнцамі ў памежным раёне Басінда[40].
- 29 сакавіка — суданскія вайскоўцы выявілі на тэрыторыі запаведніка Дзіндэр эфіопскіх апалчэнцаў, якія спрабавалі замяніць існуючыя памежныя знакі[41]. Адбылося боесутыкненне з удзелам 200 эфіопаў і невядомай колькасці салдат суданскай арміі, загінулі 2 чалавекі — 1 салдат арміі Судана і 1 эфіопскі апалчэнец[42].
- 3 красавіка — Судан зачыніў памежны пераход Галабат-Метэма з Эфіопіяй. Два дні таму эфіопскія апалчэнцы напалі на суданскіх мытнікаў у прысутнасці эфіопскіх вайскоўцаў[43].
- 8 красавіка — Валід Ахмад аль-Саджан, камандуючы 5-й суданскай брыгадай у Ум-Баракіт, што яны адваявалі 95% спрэчнага рэгіёну Аль-Фашага.[44].
- 13 красавіка — Судан вызваліў 61 захопленага эфіопскага салдата і перадаў іх ураду Эфіопіі праз памежны пераход Галабат[45].
- 23 ліпеня — ў раёне Галабата і Метэмы трое дзяцей з племя фелата былі выкрадзены эфіопскімі апалчэнцамі[46]. Пазней яны схапілі капітана Узброеных сіл Судана Бааха ад-Дзін Юсэфа, камандуючага ваеннай акругай Галабат. Паланенне афіцэра здарылася падчас пагоні за выкрадальнікамі дзяцей[47].
- 24 ліпеня — Судан зноў зачыніў памежны пераход Галабат з Эфіопіяй[47].
- 25 верасня — эфіопы паспрабавалі захапіць раён Ум-Баракіт. Атака была паспяхова адлюстравана суданскімі сілавікамі[48].
- 27 лістапада — шэсць суданскіх салдат былі забітыя ў выніку нападу эфіопскіх войскаў у Аль-Фашаге[49].
- 15 снежня — Судан абвясціў аб поўным кантролі над спрэчнымі тэрыторыямі[50].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Ethiopia army carries out fresh attacks on Sudanese border strip (28 November 2021).
- ↑ "Sudanese Military Enters Disputed Lands Neighboring Tigray Region", By Naba Mohiedeen, voanews.com. December 05, 2020.
- ↑ "Board accuses Sudanese forces of conspiring with TPLF to kill civilians", By Yonas Abiye, thereporterethiopia.com. 12 December 2020.
- ↑ Sudan officers ambushed by Ethiopian forces
- ↑ Burhan inspects sudanese troops deployed on ethiopian border Архівавана 1 студзеня 2021.
- ↑ Burhan inspects sudanese troops deployed on ethiopian border Архівавана 1 студзеня 2021.
- ↑ [1]
- ↑ [2]
- ↑ [3](недаступная спасылка)
- ↑ [4]
- ↑ [5]
- ↑ Эфиопские военные провели масштабную атаку против армии Судана
- ↑ [6]
- ↑ [7](недаступная спасылка)
- ↑ [8]
- ↑ [9]
- ↑ [10]
- ↑ [11](недаступная спасылка)
- ↑ [12]
- ↑ [13]
- ↑ [14]
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 47 - 07 January 2021 .
- ↑ Sudan: 6 killed on Ethiopia border
- ↑ Ethiopia accuses Sudan of breaching border
- ↑ Эфиопия перебрасывает «Панцири» к границе с Суданом Архівавана 14 студзеня 2021.
- ↑ Sudanese helicopter crashes near Ethiopian border
- ↑ Sudanese helicopter crashes near Ethiopian border
- ↑ Ethiopian forces kill Sudanese citizen, arrest 3 others at border area
- ↑ Ethiopia accuses Sudan of breaching border
- ↑ Sudanese patrol shelled by Ethiopian forces: Report
- ↑ Ethiopia Moves Artillery to Sudanese Border After Deadly Clashes // Blomberg, 28 января 2021
- ↑ السودان ينشر تعزيزات عسكرية في الحدود الشرقية بعد اختطاف مليشيات إثيوبية لـ 3 تجار - سودان تربيون (недаступная спасылка). www.sudantribune.net. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 17 лютага 2021.
- ↑ Sudanse army officer killed in new attack by Ethiopian troops
- ↑ Sudanese army, Ethiopian militia clash again on border area
- ↑ Ethiopian army-backed militias carry out fresh attacks on Sudanese farmers
- ↑ Ethiopian militiamen abduct two Sudanese farmers in fresh cross border raid
- ↑ Sudanese army chases Ethiopian militia out of border area
- ↑ Sudanese troops inch closer to Ethiopian militiamen stronghold
- ↑ Sudan unveils UAE initiative to end tensions with Ethiopia - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan
- ↑ Sudanese forces repel cross-border incursion by Ethiopian militiamen - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan
- ↑ Sudan aborted Ethiopian attempt to tamper with border markers- Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan
- ↑ Sudan aborted Ethiopian attempt to tamper with border markers- Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan
- ↑ Sudan closes Gallabat border crossing after Ethiopian militiamen’s attack , Sudan Tribune (April 4, 2021).
- ↑ السودان: استرداد 95% من أراضي الفشقة الحدودية مع إثيوبيا(ар.) , Al Arabiya (April 8, 2021).
- ↑ Sudan hands over 61 captive soldiers to Ethiopia , Anadolu Agency (April 13, 2021).
- ↑ Sudanese children abducted near Ethiopian border , Sudan Tribune (July 23, 2021).
- ↑ 47,0 47,1 مليشيا اثيوبية تقتاد قائد عسكري سوداني والسلطات تغلق معبر القلابات الحدودي - سودان تربيون(ар.) (недаступная спасылка). Sudan Tribune (23 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- ↑ Sudan says it repelled attempted incursion by Ethiopian forces , Reuters (September 26, 2021).
- ↑ Six Sudanese soldiers killed in Ethiopian attack, Sudan military says
- ↑ AfricaNews. Sudanese army deployed along the disputed border with Ethiopia(англ.) . Africanews (15 снежня 2021).