Эдвард Міхайлавіч Зайкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Э. Зайкоўскі)
Jump to navigation Jump to search
Эдвард Міхайлавіч Зайкоўскі
Дата нараджэння 18 лістапада 1952(1952-11-18) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Эдвард (Эдуард) Міхайлавіч Зайкоўскі (18 лістапада 1952, в. Дубашы, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1975). З 1980 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАНБ. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

Даследуе помнікі неаліту і бронзавага веку, язычніцкія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі.

Аўтар навукова-папулярных прац па пытаннях старажытнага мастацтва, у т.л. «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990), кнігі «Старажытная беларуская кухня» (у сааўтарстве, 1995), шэрагу артыкулаў.

Навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

На беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

  • Адкрыта новае паселішча // За передовую науку. — 1981. — №. — 26 июня. — С. 6: ил.
  • Новае паселішча паўночнабеларускай культуры / Э. М. Зайкоўскі // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1982. — № 5. — С. 82 — 88.
  • Паселішча на Крывінскім тарфяніку // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 1. — С. 29: іл.
  • Сучаснікі егіпецкіх пірамід // Голас Радзімы. — 1982. — №. — 27 мая. — С. 8: іл.

На рускай мове[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследование памятников неолита и бронзы Северной Белоруссии / Э. М. Зайковский // Археологические открытия 1981 года. — М.: Наука, 1983. — С. 347—348.
  • Исследование памятников Подвинья / Э. М. Зайковский // Археологические открытия 1978 года. — М.: Наука, 1979. — С. 434.
  • Исследования в Белорусском Поозерье / Э. М. Зайковский // Археологические открытия 1979 года. — М.: Наука, 1980. — С. 361—362.
  • Исследования в Подвинье / Э. М. Зайковский // Археологические открытия 1980 года. — М.: Наука, 1981. — С. 334.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн., 1996.
  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.