Перайсці да зместу

Эма Пятроўна Сюбарава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Э. П. Сюбарава)
Эма Пятроўна Сюбарава
Дата нараджэння 8 красавіка 1897(1897-04-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1983(1983-06-10)[1] (86 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці селекцыянер, вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
залаты медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Эма Пятроўна Сюба́рава[2][3] (8 красавіка 1897, Валміера — 10 чэрвеня 1983) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі пладовых культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967)[4].

Скончыла 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт у 1924 годзе. З 1957 года загадчык аддзела, з 1972 года загадчык, з 1974 года старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі селекцыі пладовых культур Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагароднінаводства[4].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Разам з мужам А. Я. Сюбаравым і калектывам распрацавала каля 124 сартоў пладовых раслін. Аўтар сартоў вішні (Кистевая, Новодворская, Владимирская улучшенная), слівы (Ранняя лошицкая, Минская, Белорусская, чарэшні (Народная, Северная', Красавица, Мускатная). Сааўтар многіх сартоў яблыні і грушы[4]..

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Як залажыць сад на сядзібе калгасніка / Э. П. Сюбарава, А. Г. Волузнеў. — Мн.: Дзяржвыд БССР. Рэд. с.-г. і тэхн. літ., 1940. — 20, [3] с.
  • Вішня / Э. П. Сюбарава. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1954. — 101, [1] с.
  • Селекция плодовых культур в БССР / Э. П. Сюбарова / М-во сельского хозяйства Белорус. ССР. Белорус. науч.-исслед. ин-т плодоводства, овощеводства и картофеля. — Минск: Госиздат БССР, Ред. с.-х. лит., 1957. — 28 с. : ил. ; 20 см
  • Биологические особенности и селекция черешни в Белорусской ССР: автореферат диссертации … кандидата биологических наук / Э. П. Сюбарова. ― Минск, 1962.
  • Черешня / Э. Сюбарова. — Минск: Урожай, 1964. — 107 с.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі ВДНГ СССР і БССР.

У гонар Сюбаравай названы некалькі сартоў пладовых раслін, у тым ліку зімаўстойлівы сорт чарэшні 'Памяць Субаравай' і сорт яблыні 'Памяць Сюбаравай'

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 330. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  2. БелЭн 2002.
  3. ЭПБ 1986.
  4. а б в Сюбарова Эмма Петровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 614. — 737 с.