Юань Лунпін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юань Лунпін
кіт.: 袁隆平
Yuan Longping in 1962.jpg
Дата нараджэння 7 верасня 1930(1930-09-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 2021(2021-05-22)[3][4][5] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Dingyang Yuan[d]
Род дзейнасці біёлаг, інжынер, вынаходнік, батанік, аграном
Навуковая сфера аграномія[6] і рыс[6]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юань Лунпін (袁隆平; 7 верасня 1930 — 22 мая 2021) — кітайскі вучоны-аграном, вядомым як «бацька гібрыднага рысу».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 верасня 1930 года.

Памёр Юань Лунпін на 91-м годзе жыцця. Жалобная цырымонія прайшла ў горадзе Чанша, што ў правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай)[7].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе Юань Лунпін вывеў першы ў свеце высокаўраджайны гібрыдны сорт рысу, які пазней пачаў шырока вырошчвацца ў Кітаі і іншых краінах, што дазволіла значна павысіць ураджайнасць. Больш за паўстагоддзя пайшло на даследаванне і распрацоўку гібрыднага рысу. Праводзіў даследаванні на насенняводчай базе ў астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Кітая. Агульная пасяўная плошча гібрыднага рысу ў Кітаі з цягам часу перавысіла 16 мільёнаў гектараў, што складае 57 % ад агульнай плошчы пасеваў сельскагаспадарчай культуры, а пасяўная плошча гібрыднага рысу за мяжой дасягнула 8 млн га.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер Ордэна Рэспублікі КНР.

Зноскі

  1. https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2021/05/24/l-agronome-chinois-yuan-longping-pere-du-riz-hybride-est-mort_6081285_3382.html Праверана 24 мая 2021.
  2. Кітайская інжынерная акадэмія — 1994.
  3. а б China's 'father of hybrid rice' Yuan Longping dies at 90 — 2021. — ISSN 1021-6731; 1563-9371 Праверана 22 мая 2021.
  4. 袁隆平逝世新华社, 2021. Праверана 23 мая 2021.
  5. Czech National Authority Database Праверана 17 лістапада 2021.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. Весткі з Кітая