Юдзіф Хаймаўна Сегаль
Юдзіф Хаймаўна Сегаль | |
---|---|
Дата нараджэння | 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1957 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Навуковая сфера | псіхіятрыя |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Іжэўская дзяржаўная медыцынская акадэмія, НДІ псіхіятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Юдзіф Хаймаўна Сегаль (руск.: Сегаль Юдифь Хаимовна; 1904, Гродна — 1957, Масква) — савецкі вучоны ў галіне псіхіятрыі. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1937).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927). Асістэнт кафедры псіхіятрыі медыцынскага факультэта БДУ, Мінскага медыцынскага інстытута (1927—1937). Загадчыца кафедры псіхіятрыі Мінскага медыцынскага інстытута (1937—1939); дацэнт кафедры (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны дацэнт кафедры псіхіятрыі Іжэўскага медыцынскага інстытута (1941—1946), адначасова кансультант ваенных шпіталяў. Старшы навуковы супрацоўнік НДІ псіхіятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Маскве (1946—1957).
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- «Выработка условных рефлексов и дифференцировок у олигофренов», 1927;
- «Патологическая инертность при психических синдромах», 1938
- «О дифференцированном применении трудовой терапии психически больных», с сааўт., 1935;
- «Коланин и его терапевтическое применение в психиатрии», 1938
- «К реконструкции Минской психиатрической клиники», с сааўт., 1938;
- «Психиатрический стационар второго клинического городка г. Минска», 1939
- «Раневые психозы», с сааўт., 1947
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сегаль Юдифь Хаимовна (1904—1957) Архівавана 12 сакавіка 2016. (руск.) // Сайт БДМУ