Парахонск
Аграгарадок
Парахонск
| ||||||||||||||||||||||
Парахо́нск[1] (трансліт.: Parachonsk, руск.: Парохонск) — аграгарадок у Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парахонскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 31 км у напрамку на паўночны ўсход ад Пінска, за 206 км ад Брэста, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Парахонск[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XV—XVII стст. з’яўляецца ўласнасцю князёў Жыжэмскіх, спадкаемцамі якіх былі Радзівілы.
У XVIII ст. маёнтак набывае князь Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі (каля 1735—1806), якому таксама належалі сядзібы ў Пагосце-Загародскім і Луніне. Пазней маёнтак належаў Гераніму Францішкавічу Друцкаму-Любецкаму (1776/9—1844), затым Эдвіну Геранімавічу Друцкаму-Любецкаму (1828—1901), пазней (да Першай сусветнай вайны) — Францішку Эдвінавічу Друцкаму-Любецкаму (1878—?).
У чэрвені 1943 г. фашысты спалілі 126 гаспадарак, забілі 9 чалавек.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1990 год — 2219 жыхароў, 717 двароў.
- 1999 год — 2175 жыхароў.
- 2000 год — 2219 жыхароў, 705 двароў[2].
- 2009 год — 1852 жыхары.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Генадзь Мікалаевіч Невыглас (нар. 1954) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч
- Соф’я Катажына Хамянтоўская (1902—1991) — польская фатограф-мастачка
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Раства Багародзіцы (1888) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000578
- Храм пратэстанцкі.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Друцкіх-Любецкіх.
- Вятрак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парахонск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 94. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парахонск
- Парахонск на сайце Глобус Беларусі (руск.)