Перайсці да зместу

Юзаф Доўбар-Мусніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Раманавіч Доўбар-Мусніцкі
Józef Dowbor-Muśnicki
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1867(1867-10-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1937(1937-10-26)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Дзеці Агнешка Доўбар-Мусніцкая[d] і Яніна Антаніна Левандоўская
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Польшча Каралеўства Польскае
Польшча Польская Рэспубліка
Род войскаў пяхота
Гады службы Расійская імперыя 18861917
Польшча 19171920
Званне генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Святой Ганны 4 ступені кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы commander of the Order of the Crown of Italy‎ ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Раманавіч Доўбар-Мусні́цкі (польск.: Józef Dowbor-Muśnicki; 25 кастрычніка 1867, м. Гарбаў, Сандамірскі павет, Радамская губерня, Расійская імперыя (цяпер Польшча) — 26 кастрычніка 1937) — рускі і польскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант рускай арміі (1917), генерал броні польскага войска; кіраўнік мяцяжу супраць савецкай улады на Беларусі ў 1918 годзе.

Паходжанне і сям'я

[правіць | правіць зыходнік]

Род Доўбараў бярэ пачатак на тэрыторыі "карэннай Літвы", дзе каля літоўскага Кернава знаходзіцца мястэчка Муснікі (літ. Musninkai), адкуль прыдомак "Мусніцкі". Прадстаўнікі роду ад XVII стагоддзя аселі каля польскага Сандамірам.

Бацька — Раман Альбін (сын Канстанціна і Ядвігі з Ланцкаронскіх), маці — Антаніна з Вярбіцкіх.

Культывуючы сувязь з родам Доўбараў-Мусніцкіх, сыноў назваў як раннелітоўскіх князёў: Гедзімін (1906—1966) і Альгерд (1914—1938). Таксама меў дзвюх дачок, Яніну (1908—1940) і Агнешку (1919—1940).

Ад старалітоўскага (старабалцкага) двухасноўнага імя Dau-bar'as ("Той, хто шмат змагаецца") на тэрыторыі цяперашняй Беларусі вядомыя тапонімы Даўбарова, Даўборы (былы хутар каля Опсы). Даўбарышкі (літ. Daubariškis) былі і побач з літоўскімі Муснікамі, найверагодней гэта тапанімічнае сведчанне пра самога запачаткавальніка роду Доўбара.

Скончыў Акадэмію генштаба (1902). Удзельнік руска-японскай вайны. Падчас Першай сусветнай вайны камандзір дывізій на Каўказскім і Паўночным франтах.

У снежні 1916 загадаў расстраляць без суда і следства 13 салдат, пасля чаго быў пераведзены на Заходні фронт камандуючым 38-м армейскім корпусам 10-й арміі. У красавіку 1917 выведзены са складу дэлегатаў з’езда арміі за манархічныя выступленні. У 1917 са згоды вярхоўнага галоўнакамандуючага Л. Карнілава арганізаваў на Заходні фронт 1-ы польскі корпус.

12(25) студзеня 1918 аб’явіў вайну Савецкай Рэспубліцы (гл. мяцеж Доўбар-Мусніцкага). 3 канца 1918 служыў у польскім войску. У 1919 арганізатар і камандуючы польскімі войскамі ў час антыгерманскага паўстання ў т.зв. прускай Польшчы.

Зноскі

  1. а б Józef Dowbor-Muśnicki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny