Юзаф Міхал Карп
Юзаф Міхал Карп | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Міхал Геранім Анцута[d] | ||||||
| Пераемнік | Антоні Дамінік Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
| Папярэднік | Аляксандр Мікалай Гараін | ||||||
| Пераемнік | Антоні Дамінік Тышкевіч | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, дзяржаўны служачы, каталіцкі біскуп | ||||||
| Нараджэнне | каля 1679[1], 1679 ці не пазней за 5 мая 1679 | ||||||
| Смерць |
10 снежня 1739[2] |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Дынастыя | Карпы | ||||||
| Бацька | Стэфан Казімір Карп[2] | ||||||
| Маці | Ганна Барбара з Гадлеўскіх[d][2] | ||||||
Юзаф Міхал Карп (Іазафат Міхал; каля 1679 — 10 снежня 1739) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Стафана Казіміра.
Падстолі смаленскі ў 1703—1720 гадах, сакратар канцлера вялікага літоўскага К. С. Радзівіла ў 1706—1709 гадах. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага і ў 1707 годзе быў вымушаны пакінуць Вялікае Княства Літоўскае. Сакратар Ляшчынскага ў 1708—1711 гадах, пры ім быў фактычна канцлерам, замяшчаў адсутнага Радзівіла. У 1714 годзе ўдзельнічаў у пасольстве да Пятра I, мэтай якога было атрымаць падтрымку цара ў дэтранізацыі Аўгуста II.
3 1719 года святар, віленскі канонік (1720), кусташ (1722), пробашч троцкі, прэпазіт гарадзенскі (1735). У 1724—1736 гадах вялікі духоўны сакратар літоўскі. Выступаў супраць абсалютысцкіх планаў Аўгуста II. У час бескаралеўя 1733 года падтрымліваў кандыдатуру на трон Станіслава Ляшчынскага. 3 1736 года біскуп жамойцкі.
Валодаў мястэчкам Бездзеж у Пінскім павеце, маёнткамі ў Жамойці.
Зноскі
- ↑ Józef Michał Karp // NUKAT — 2002.
- ↑ а б в г д Karp S. Starostwo wobolnickie (1707–1709) w świetle listów Jana Karpia, cześnika żmudzkiego. Wpływ Wojny Północnej na gospodarkę ziem Wielkiego Księstwa Litewskiego // Studia Podlaskie — 2011. — вып. 19. — С. 128. — ISSN 0867-1370 — doi:10.15290/SP.2011.19.08
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. Карпы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Міхал Карп