Аляксандр Мікалай Гараін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мікалай Гараін
Герб
Герб «Шранява»
Біскуп жамойцкі
7 снежня 1716 — 7 снежня 1735
Папярэднік: Павел Францішак Сапега
Пераемнік: Юзаф Міхал Карп
Біскуп смаленскі
23 снежня 1711 — 7 снежня 1716
Папярэднік: Ян Мікалай Згерскі
Пераемнік: Людвік Караль Агінскі

Прафесія: ксёндз
Нараджэнне: 30 сакавіка 1651(1651-03-30)
Лыскава
Смерць: 7 снежня 1735(1735-12-07) (84 гады)
Дынастыя: Q63531240?

Алякса́ндр Мікала́й Гара́ін (30 сакавіка 1651, Лыскава — 7 снежня 1735) — рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп смаленскі (1711—1716) і жамойцкі (з 1716).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхецкага роду Гараінаў герба «Шранява». Меў брата Фларыяна Казіміра, падчашага ваўкавыскага. Пляменнікам Аляксандра Мікалая Гараіна быў берасцейскі ваявода Ян Антоні Гараін.

Святар з 9 красавіка 1678. Юыў кусташам і афіцыялам віленск, пробашчам геранёнскім. 15 верасня 1704 прызначаны біскупам-суфраганам беларускім Віленскай дыяцэзіі і тытулярным біскупам Тыберыі. З 23 снежня 1711 біскуп смаленскі, з 7 снежня 1716 жамойцкі.

У 1722 годзе, з'яўляючыся дзедзічам Альковіч, на свае сродкі пабудаваў там драўляны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі[1].

Пасля смерці ў 1733 караля Аўгуста II уступіў у канфлікт з камандаваннем расійскіх войскаў у Жамойці і выехаў у Прусію, Жамойкай дыяцэзіяй кіраваў праз свайго пляменніка Аляксандра Казіміра Гараіна.

Аўтар твора «Кніга святога Юзафа пра розныя брацтвы» (Вільня, 1734).

Памёр у Шылгалу ў Прусіі, пахаваны ў Ворнях.

Зноскі

  1. Аляксей Яроменка. Альковіцкі касцёл. Турызм. Вілейка.org. Праверана 1 лютага 2011.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]