Юльян Мархлеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юльян Мархлеўскі
польск.: Julian Baltazar Marchlewski
Julian Marchlewski portret.jpg
Род дзейнасці палітык, рэдактар
Дата нараджэння 17 мая 1866(1866-05-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1925(1925-03-22)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Роза Люксембург і Q108538712?
Дзеці Zofia Marchlewska[d]
Альма-матар
Партыя
Аўтограф Julian Marchlewski signature.svg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юльян Балтазар Мархле́ўскі (польск.: Julian Marchlewski 17 мая 1866, г. Улацлавак, Польшча22 сакавіка 1925) — дзеяч польскага і міжнароднага сацыялістычнага руху, эканаміст, публіцыст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Цюрыхскі ўніверсітэт (1895). Адзін з заснавальнікаў Саюза польскіх рабочых (1889), Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893; з 1900 — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы). У 1893—1904 і з 1908 у эміграцыі. У 1-ю сусветную вайну адзін з заснавальнікаў (1916) «саюза Спартака» ў Германіі. 3 1918 у Савецкай Расіі, член ВЦВК. Удзельнічаў у стварэнні Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1920 узначальваў Часовы польскі рэвалюцыйны камітэт у Беластоку. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэктар Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меншасцей Захаду, першы старшыня ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (1923). Аўтар прац па гісторыі, эканоміцы, аграрным пытанні: «Фізіякратызм у даўняй Польшчы» (1897), «Польскія буржуазныя праграмы па аграрным пытанні» (1908), «Антысемітызм і рабочыя» (1913) і інш.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Pisma wybrane. Т. 1—2. Warszawa, 1952—56.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118730908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. а б Julian Marchlewski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г WeChangEd
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118730908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мазоўка Н. Мархлеўскі // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.