Перайсці да зместу

Юліянскі каляндар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юліянскі год, астраномія)
Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
календара

Сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных
1/4

Іншыя календары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі

Юлія́нскі калянда́р («стары стыль») — каляндар, распрацаваны александрыйскімі астраномамі і ўведзены пры Юліі Цэзары (46 да н.э.), які складаецца з трох гадоў па 365 сутак («звычайных») і чацвёртага (нумар якога дзеліцца на чатыры, «высакоснага») у 366 сутак. Адставанне юліянскага календара ад сонечнага складае 24 гадзіны за 128 гадоў. Гэтая недакладнасць была выяўленая ў 1324. Але новая сістэма злічэння была ўведзеная толькі ў 16 ст. — ёй стаў Грыгарыянскі каляндар.

Структура юліянскага каляндара

[правіць | правіць зыходнік]

У юліянскім календары звычайны год складаецца з 365 дзён і дзеліцца на 12 месяцаў. Раз у 4 гады аб'яўляецца высакосны год, у які дадаецца адзін дзень — 29 лютага (раней аналагічная сістэма была прынята ў задыякальным календары па Дзіянісію). Такім чынам, юліянскі год мае працягласць у сярэднім 365,25 дзён, што больш на 11 хвілін працягласці трапічнага года.

У юліянскім календары гады бываюць высакосныя і невысакосныя; першым днём года можа быць любы з сямі дзён тыдня з панядзелка па нядзелю. У сукупнасці гэта дае 2 × 7 = 14 варыянтаў календара.

Лік па костачках рук: «пагорачак» — 31 дзень, «ямка» — 30 дзён (для лютага 29 або 28 дзён)
Месяц Колькасць дзён
1 Студзень 31
2 Люты 28 (у высакосным годзе — 29)
3 Сакавік 31
4 Красавік 30
5 Май 31
6 Чэрвень 30
7 Ліпень 31
8 Жнівень 31
9 Верасень 30
10 Кастрычнік 31
11 Лістапад 30
12 Снежань 31