Юрый Ігаравіч Кендыш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Юрый Кендыш
Loco-Sherif (8).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Ігаравіч Кендыш
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1990(1990-06-10)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 187 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Малдовы Шэрыф
Нумар 77
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 29 (1)
2008 Сцяг Беларусі ПМЦ (Паставы) 14 (0)
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 66 (3)
2012 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (0)
2012 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 11 (0)
2013 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 19 (1)
2014 Сцяг Літвы Тракай 34 (4)
2015 Сцяг Літвы Жальгірыс (Вільнюс) 31 (6)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 41 (3)
2017   Сцяг Малдовы Шэрыф (Ціраспаль) 7 (2)
2018 — Сцяг Малдовы Шэрыф (Ціраспаль) 18 (2)
Нацыянальная зборная**
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 7 (0)
2016 — Сцяг Беларусі Беларусь 8 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2018.

Юрый Кендыш (нар. 10 чэрвеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца малдаўскага клуба «Шэрыф» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за пастаўскі ПМЦ, мінскі МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»).

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жніўні 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў падмаскоўных «Хімках»[2], але не падышоў[3] і хутка падпісаў кантракт са «Славіяй-Мазыр»[4].

У студзені 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У «Дынама» не быў трывалым іграком асновы, але нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб.

У сакавіку 2014 года папоўніў склад дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай»[5]. У складзе «Тракая» стаў трывала выступаць у асноўным складзе. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Літвы.

У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у стан чэмпіёна Літвы — вільнюскага «Жальгірыса»[6]. Пасля паспяховага прагляду ў лютым 2015 года падпісаў кантракт са сталічным клубам[7]. У складзе «Жальгірыса» стаў адным з асноўных ігракоў і дапамог клубу выйграць чарговае чэмпіёнства.

Падрыхтоўку да сезону 2016 пачаў у складзе «Жальгірыса», але ў лютым прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт[8]. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У маі 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У першай палове 2017 года трывала гуляў у аснове барысаўчан, аднак улетку, пасля прыходу каманду Станіслава Драгуна, стаў радзей з’яўляцца на полі.

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму «Шэрыфу»[9]. Разам з «Шэрыфам» стаў чэмпіёнам Малдовы, выступаў у групавым этапе Лігі Еўропы. У снежні 2017 года стала вядома аб пераходзе Кендыша ў «Шэрыф» на трывалай аснове[10].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2011—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

9 лістапада 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Грэцыі (1:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]