Юрый Анатольевіч Грамакоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Анатольевіч Грамакоўскі
Старшыня Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта
22 кастрычніка 2013 — 3 кастрычніка 2022
Папярэднік Віктар Дзічкоўскі (в. а. з 21 па 22 кастрычніка 2013 — Валерый Лазіцкі)[1]
Пераемнік Міхаіл Леанідавіч Бацэнка

Нараджэнне 6 мая 1969(1969-05-06) (54 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Узнагароды

Юрый Анатольевіч Грамакоўскі (нар. 6 мая 1969, Баранавічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч. «Чалавек года Брэсцкай вобласці» (2012).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 мая 1969 года ў Баранавічах[2].

У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый», у 1999 годзе — Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу па спецыяльнасці «менеджмент», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[3].

20 гадоў прапрацаваў на розных пасадах на Баранавіцкім камбінаце жалезабетонных канструкцый. З 2000 года і да моманту прызначэння на пасаду старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта працаваў дырэктарам гэтага прадпрыемства[3].

22 кастрычніка 2013 года быў прызначаны на пасаду старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта[4].

З’яўляўся дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання (15 выбарчая акруга)[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, двое дзяцей — сын, 1998 года нараджэння, і дачка, 2001 года нараджэння[3].

Зноскі

  1. Мэр Барановичей Виктор Дичковский ушел с поста по собственному желанию (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  2. Председателем Барановичского горисполкома назначили Юрия Громаковского. Виртуальный Брест (22 кастрычніка 2013). Праверана 14 лістапада 2020.
  3. а б в г Intex-press. Председателем Барановичского горисполкома назначили Юрия Громаковского (ОБНОВЛЕНО) (руск.). www.intex-press.by (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  4. Председателем Барановичского горисполкома назначили Юрия Громаковского (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  5. Людмила СТЕЦКО. Каждому округу – по депутату (руск.). www.intex-press.by (29 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  6. В Барановичах впервые с 2000 года поменялся мэр. naviny.by (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]