Юрый Вінар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Вінар
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лістапада 1909(1909-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1991(1991-05-11) (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, кампазітар, музычны педагог
Узнагароды
Нацыянальная прэмія ГДР

Юрый Вінар (в.-луж.: Jurij Winar, 20 лістапада 1909, Радвар, Германія11 мая 1991, Будзішын, Германія) — лужыцкі пісьменнік, паэт, педагог і кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 лістапада 1909 года ў Радвары ў сям'і паштальёна. З 1915 па 1920 год навучаўся ў народнай школе ў Будзішыне. У 1920 годзе паступіў у Вышэйшую школу ў Будзішыне, якую скончыў у 1928 годзе. З 1928 па 1932 год вывучаў педагогіку, этнаграфію і музыку ў Дрэздэне. З 1932 года працаваў настаўнікам у Камянцы да пачатку Другой сусветнай вайны, калі быў прызваны на фронт. Пасля вайны да 1951 года працаваў настаўнікам, быў дацэнтам Сербалужыцкага педагагічнага інстытута. У гэты ж час заснаваў некалькі харавых таварыстваў. З 1951 па 1960 год быў дырэктарам Сербалужыцкага нацыянальнага ансамбля. З 1960 года быў дырэктарам музычнай школы мастацтваў. Быў членам Старшынскага саюза арганізацыі «Домавіна» і членам Прэзідыума Саюза кампазітараў.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Паэзія
  • Šerjenja a błudnički, 1954
  • Hornc pjenjez, 1955
  • Chutna lyra, žort, satira, 1960
  • Kisy kał a w mlóce jahł, 1972
  • Serbska poezija, 1981
Проза
  • Farar a Mathilda, 1961
  • Hrěšna wjes, 1963
Драматургія
  • Kašpork braška/ Kašpork lěkari, 1959

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1951 годзе быў удастоены Нацыянальнай прэміі ГДР;
  • Прэмія імя Якуба Чышынскага (1968).
  • Срэбраны медаль імя Ёганеса Бехера (1968).
  • Залаты медаль імя Ёганеса Бехера (1969).
  • Заслужаны дзеяч культуры ГДР (1975).
  • Медаль Артура Бекера (1976).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]