Юрый Георгіевіч Амбразевіч
Юрый Георгіевіч Амбразевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Міхайлавіч Хвастоў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Фёдаравіч Алейнік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 лютага 1975[1] (50 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
![]() |
Ю́рый Георгіевіч Амбразе́віч (нар. 25 лютага 1975, Мінск) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 лютага 1975 года ў Мінску.
У 1997 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На дыпламатычнай службе з 1997 года, працаваў у дагаворна-прававым упраўленні МЗС Беларусі. Працаваў у пасольствах Беларусі ў Бельгіі і Люксембурге, прадстаўніцтвах Беларусі пры НАТА і ЕС.
У 2012 годзе быў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі.
З 27 жніўня 2015 года стаў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе зышоўшага ў адстаўку Міхаіла Хвастова.
10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2].
27 сакавіка 2025 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле.[3] 22 мая 2025 года атрымаў дадатковыя дыпламатычныя пасады: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у г. Рым, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве.[4]
Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух дзяцей.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://geneva.mfa.gov.by/en/embassy/ambassador/
- ↑ Лукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва МЗС і назначыў новых паслоў
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2025 года № 119 «О Ю.Г.Амбразевиче» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 сакавіка 2025).
- ↑ Амбразевіч атрымаў дадатковыя дыпламатычныя пасады, уключаючы прадстаўніка пры ФАО і ЮНЕСКА
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе
- Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Ватыкане
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі ў ЮНЕСКА
- Дыпламаты Беларусі