Перайсці да зместу

Юрый Вітальевіч Луцэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрый Луцэнка)
Юрый Вітальевіч Луцэнка
Юрій Віталійович Луценко
Сцяг8-ы Міністр унутраных спраў Украіны Сцяг
18 снежня 2007 — 29 студзеня 2010
(в.а. у перыяд 1227 мая 2009
і з 28 студзеня 2010)
Папярэднік Васіль Пятровіч Цушко
Пераемнік Міхаіл Міхайлавіч Клюеў (в.а.)
Сцяг6-ы Міністр унутраных спраў Украіны Сцяг
4 лютага 2005 — 1 снежня 2006
Папярэднік Мікалай Васільевіч Білаконь
Пераемнік Васіль Пятровіч Цушко

Нараджэнне 14 снежня 1964(1964-12-14) (60 гадоў)
Бацька Віталь Іванавіч Луцэнка (1937—1999)
Маці Жук Вера Міхайлаўна (1936) [1]
Жонка Ірына Сцяпанаўна Луцэнка (1966) [1]
Дзеці Аляксандр (1989) і Віталь (1999)
Партыя Третя Українська Республіка  (укр.)
Член у
Адукацыя
Род войскаў Узброеныя сілы Украіны
Званне State Counselor of Justice of Ukraine[d] і капітан
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́рый Віта́льевіч Луцэ́нка (укр.: Юрій Віталійович Луценко, нар. 14 снежня 1964 года) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. З лютага 2005 па снежань 2006 — міністр унутраных спраў Украіны (ва ўрадах Юліі Цімашэнка, Юрыя Еханурава ды Віктара Януковіча). З 19 снежня 2007 па 29 студзеня 2010 года — Міністр унутраных спраў у другім урадзе Юліі Цімашэнка.

26 снежня 2010 года арыштаваны Генеральнай пракуратурай Украіны па абвінавачанні ў растраце дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах [3].

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Хуткі ўзлёт у палітыцы маладога інжынера (1989—1994 — майстар участка, начальнік тэхбюро цэха, галоўны канструктар ровенскага завода «Газатрон») непасрэдна звязаны з палітычнай дзейнасцю яго бацькі — Віталя Іванавіча Луцэнкі, які, займаючы розныя кіруючыя пасады, неаднаразова абіраўся дэпутатам Ровенскага гарадскога і абласнога саветаў, з лістапада 1990 па верасень 1991 года быў першым сакратаром Ровенскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Украіны, у 1993 годзе, пасля аднаўлення дзейнасці КПУ, зноў узначаліў абкам і стаў членам ЦК КПУ. У сакавіку 1994 года бацька Юрыя Луцэнка быў абраны народным дэпутатам Украіны. Вось з гэтага моманту і пачаўся актыўны рост палітычнай кар’еры сына.

У 1991 годзе Юрый Луцэнка ўступіў у Сацыялістычную партыю Украіны.

З 1994 года — намеснік кіраўніка Ровенскай абласнога савета, з 1996 года — начальнік камітэта эканомікі Ровенскай абласной адміністрацыі.

Луцэнка быў намеснікам Міністра навукі і тэхналогій Украіны, памочнікам Прэм’ер-міністра Украіны, сакратаром палітсавета Сацыялістычнай партыі Украіны, памочнікам-кансультантам лідара СПУ Аляксандра Мароза.

Лічыцца, што Луцэнка ўзначальваў «правае крыло» Сацпартыі, выступаючы за супрацоўніцтва з некамуністычнай апазіцыяй Кучмы, у процівагу Ёсіфу Вінскаму, які выступаў за падтрымку Камуністычнай партыі Украіны.

Са снежня 2000 года Луцэнка — адзін з лідараў украінскай апазіцыі.

У 2002 годзе быў абраны ў Вярхоўную Раду Украіны.

Адзін з арганізатараў вулічных акцый пратэсту падчас правядзення акцый «Украіна без Кучмы» пасля «касетнага скандалу» ў 2000, 2002 і «Аранжавай рэвалюцыі» 2004 года.

Зноскі

  1. а б Луценко_Юрій_Віталійович (укр.)
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #133846687 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Суд решит, законно ли арестован Луценко (руск.)